Перайсці да зместу

Рыбная падліва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыбная падліва
Уваходзіць у нацыянальныя кухні
Тайская кухня[d]
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ры́бная падлі́ва — падліва, вырабленая з рыбы або крылю, якія засольваюць і ферментуюць да двух гадоў[1][2]. Гэты соус лічыцца асноўнай запраўкай ва ўсходнеазіяцкай і паўднёваазіяцкай кухнях, асабліва ў М’янме, Камбоджы, Лаосе, Філіпінах, Тайландзе і В'етнаме. Некаторыя рыбныя падлівы, падобныя да гарума, выкарыстоўваюцца на Захадзе яшчэ з часоў Старажытнага Рыма. Дзякуючы сваёй здольнасці надаваць стравам насычаны смак, рыбная падліва стала папулярнай ва ўсім свеце сярод шэф-кухараў і хатніх кулінараў. Яго ўмамі смак павязаны з утрыманнем глютаматаў[3].

Рыбная падліва выкарыстоўваецца як запраўка падчас гатавання або ўжо дадаецца ў гатовую страву, а таксама як аснова для дыпаў. У заходніх краінах соевая падліва часам лічыцца вегетарыянскай альтэрнатывай рыбнай, але іхныя смакі значна розняцца[1].

  1. а б McGee, Harold. «On Food and Cooking: The Science and Lore of the Kitchen». Scribners. — С. 234.
  2. Abe, Kenji; Suzuki, Kenji; Hashimoto, Kanehisa (1979). «Utilization of Krill as a Fish Sauce Material». Nippon Suisan Gakkaishi. 45 (8): 1013—1017. — doi:10.2331/suisan.45.1013.
  3. «Seashore Foraging & Fishing Study: From Poot-Poot to Fish Sauce to Umami to MSG».