Рыверслей і Наракорт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рыверслей)
Рыверслей
англ.: Australian Fossil Mammal Sites
Размяшчэнне Аўстралія
Плошча
  • 10 021,48612967 га[1]
  • 10 029 га
Сцяг ЮНЕСКА Аб’ект Сусветнай спадчыны
Australian Fossil Mammal Sites
(Рыверслей)
Спасылка № 698 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en)
Тып Прыродны
Крытэрыі viii, ix
Рэгіён Краіны Азіі і Ціхага акіяна
Уключэнне 1994 г.  (невяд. сесія)

Рыверслей і Наракорт (англ.: Riversleigh and Naracoorte) — рэгіёны Аўстраліі, дзе знойдзена мноства акаменелых парэшткаў старажытных аўстралійскіх млекакормячых. З 1994 г. уваходзяць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

На падставе вывучэння акаменеласцей, знойдзеных у гэтых мясцовасцях, вучоныя робяць высновы не толькі аб эвалюцыі жывёльнага света Аўстраліі, але і аб развіцці жыцця на Зямлі.

Наракорт

Рыверслей знаходзіцца на паўночным захадзе штата Квінслэнд, побач з водараздзелам ракі Грэгары. Яго плошча — 10 тыс. га. Гэты арэал надзвычайна багаты на акаменелыя парэшткі млекакормячых, якія жылі ў міяцэнавую эпоху (15-25 млн гадоў таму). Акаменеласці заключаны ў вапняковыя тоўшчы, і таму яны добра захаваліся. У Рыверслеі знойдзены акаменелыя парэшткі больш за 35 відаў лятучых мышаў. Гэта своеасаблівы сусветны рэкорд.

Прыкладна ў 2000 км ад Рыверслея ў штаце Паўднёвая Аўстралія знаходзяцца халодныя пячоры Наракорта. Іх плошча — каля 300 га. Акаменеласці, знойдзеныя тут, з'яўляюцца выдатнай ілюстрацыяй эвалюцыйных падзей, якія адбываліся на тэрыторыі Аўстраліі на працягу некалькіх ледніковых перыядаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с. (руск.)
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 698
рус.англ.фр.
  1. http://data.gov.au/dataset/2016-soe-her-aus-national-heritage — 2017. Праверана 21 ліпеня 2017.