Рыгор Іванавіч Друцкі-Любецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Рыгор Іванавіч Друцкі-Любецкі
Нараджэнне не раней за 1551 і не пазней за 1567
Смерць каля 20 лютага 1595(1595-02-20) ці 1596
Род Друцкія-Любецкія
Бацька Іван Раманавіч Друцкі-Любецкі
Маці Алена Солтанаўна Сакольская[d]
Жонка Марына Фёдараўна Рудзецкая[d]
Дзеці Іван Рыгоравіч Друцкі-Любецкі і Павел Друцкі-Любецкі

Рыгор Іванавіч Друцкі-Любецкі (нар. паміж 1551—1567  — пам. незадоўга да 20 лютага 1595) — князь, землеўласнік у Вялікім Княстве Літоўскім.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Сын князя Івана Раманавіча (пам. 1567) і княжны Алены Солтанаўны Сакольскай (яе 2-і муж Васіль Цяпінскі, з якім была ў шлюбе ў 1580 г.). Меў братоў Івана (пам. паміж 1581—1586 гг.), Васіля, сясцёр — Багдану (муж — суддзя гродскі луцкі Астафі Малінскі), Марыну (муж — Пётр Кубліцкі)[1], Аўдоццю (муж — Гермаген Сялява)[2].

Урадаў не займаў. Паводле падзелу з братам Васілём ад 09.02.1586 (актыкаваны 19.02.1586 у луцкім гродскім судзе), атрымаў валынскія валоданні роду — чацвёртую частку ў замку, мястэчку і прадмесці Любча, двары Залесцы і Козін (з аднайменнымі сёламі), сёлы Рудка, Стаў, Падолаўка Луцкага павета, пляц у г. Луцку. Яшчэ ў 1583 г. распачаўся яго шматгадовы судовы працэс з сястрой Аўдоццяй, якая з прычыны неатрымання пасагу прэтэндавала на 4-ю частку відзеніцкіх і валынскіх валоданняў роду. Справа скончылася пасля смерці Рыгора дэкрэтам аршанскага земскага суда ад 11.10.1595, які стаў на бок Аўдоцці і прысудзіў ёй долю ў маёнтках у Аршанскім павеце. Паколькі відзеніцкія маёнткі[3] належалі ў 1595 г. сям’і Рыгора, то, можна меркаваць, што іх ранейшы ўладальнік яго брат Васіль памёр да гэтага часу.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў у шлюбе з Марынай (Марушай) Фёдараўнай Рудзецкай (пам. паміж 11.10.1595 і 08.01.1602), дачкой чашніка валынскага. З ёй меў дзяцей:

  • Павел (нар. каля 1582 — пам. паміж 09.10.1640 і 21.10.1644), суддзя гродскі луцкі, падстараста луцкі;
  • Іван (нар. каля 1594 — пам. паміж 15 верасня 1649 і 24 лютага 1651), падстараста аршанскі, паборца земскі аршанскі;
  • Аляксандра-Магдалена (пам. 21.11.1645), у шлюбе з Іванам Гулевічам[4]. У дзяцінстве знаходзіліся пад апекай мужа цёткі суддзі гродскага луцкага Астафія Малінскага.

Зноскі

  1. мела сына Юрыя, дачок Марыну (у 1612 г. удава Крыштафа Даманскага), Зоф’ю (муж — падстараста аршанскі Абрам Падбярэзскі) Кубліцкіх.
  2. іх шлюб адбыўся ў 1580 г.
  3. Фактычна знаходзіліся ў заставе ў падсудка земскага аршанскага Паўла Углоўскага
  4. мела сыноў Міхаіла, Аляксандра і дачку Ганну (яе муж Станіслаў Насілоўскі) Гулевічаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]