Рыгор Іванавіч Назараў
Рыгор Іванавіч Назараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 снежня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 чэрвеня 1990 (57 гадоў) |
Род дзейнасці | вучоны |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Рыгор Іванавіч Назараў (6 снежня 1932, в. Хмелеўка, Травіцкі раён, Астраханская вобласць— 22 чэрвеня 1990) — беларускі стаматолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям'і сялян. Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў Іркуцкім медыцынскім інстытуце (1952—1957), скончыў з адзнакай стаматалагічны факультэт. Працаваў стаматолагам у паліклініках Краснаярска (1957—1963). У 1963—1966 гг. вучыўся ў аспірантуры Маскоўскага стаматалагічнага інстытута, абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Асаблівасці артапедычнага лячэння хворых пасля прамянёвай тэрапіі злаякасных пухлін сківічна-тварнай вобласці» ў 1966 г. Асістэнт (1966), загадчык курсам артапедычнай стаматалогіі Чыцінскага медінстытута (1966—1968), старшы навуковы супрацоўнік НДІ МР АМН СССР у горадзе Обнінску (1968—1974), вучоны сакратар (1974—1976), кіраўнік лабараторыі (1976—1977) таго ж інстытута.
У 1975 г. — абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Змены зубоў і сківіц пасля дзеянні тэрапеўтычных доз мясцовага фракцыянаванага гама-апраменьвання», у 1981 г. зацверджаны ў званні прафесара. З 1977 па 1990 гг. загадваў кафедрай артапедычнай стаматалогіі БелДІУУ.
Падрыхтаваў 6 кандыдатаў медыцынскіх навук. Аўтар і сааўтар больш за 87 навуковых публікацый, 2 вынаходстваў, 32 рацыяналізатарскіх прапаноў. Узнагароджаны значком «Выдатнік аховы здароўя».
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 125—126. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |