Рыгор Іванавіч Шацько
| Рыгор Іванавіч Шацько | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 16 красавіка 1959[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 7 студзеня 2023 (63 гады) |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | акцёр |
| Тэатр | |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 14450070 |
Рыгор Іванавіч Шацько (16 красавіка 1959, Ракаў, Валожынскі раён — 7 студзеня 2023) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1999). Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» — за міжнародную культурную дзейнасць (2002).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыўшы Ракаўскую дзесяцігодку, паступіў на філалагічны факультэт БДУ. У школе і ў час службы ў арміі ўдзельнічаў у самадзейнасці, захапляўся тэатральным мастацтвам. Пасля службы паступіў у Мінскі тэатральны інстытут на акцёрскі факультэт. Пасля заканчэння вучобы ў 1984 годзе размеркаваны ў Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску. Спачатку працаваў акцёрам, з лістапада 1997 года па 2012 год — дырэктарам тэатра.
Ролі
[правіць | правіць зыходнік]Каробкін («Рэвізор» М. Гогаля), Пятрук («Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча), Ніл («Мяшчане» М. Горкага), Журдэн («Здурнелы Журдэн» М. Булгакава), Кароль Французскі, герцаг Бургундскі («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Грэгар («Рэцэпт Макропуласа» К. Чапека), Астраў («Дзядзька Ваня» А. Чэхава), Высокая шапка («Час быка» К. Саі), Элхонен-Гурмізах («Тайбэлэ і яе дэман» І. Б. Зінгера, І. Фрыдмана), Яешня («Жаніцьба» М. Гогаля), Уілфрэд Бонд («Квартэт» Р. Харвуда), Бургамістр («Візіт дамы» Ф. Дзюрэнмата), Стары («Макбет» У. Шэкспіра), Лотр, кардынал («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» Ул. Караткевіча).
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
- Нарадзіліся 16 красавіка
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Ракаве
- Памерлі 7 студзеня
- Памерлі ў 2023 годзе
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
- Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
- Заслужаныя артысты Беларусі
- Асобы
- Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
- Акцёры тэатра СССР
- Акцёры тэатра Беларусі
- Акцёры паводле алфавіта