Рыгор Ігаравіч Марцьянаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Рыгор Марцьянаў
Поўнае імя Рыгор Ігаравіч Марцьянаў
Нарадзіўся 22 жніўня 2002(2002-08-22)[1] (21 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 175 см
Вага 63 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дняпро
Нумар 70
Клубная кар’ера[* 1]
2019 Беларусь Мінск 0 (0)
2020—2022 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2022   Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 4 (0)
2022— Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 2 (0)
2023—   Беларусь Дняпро (Магілёў)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 ліпеня 2023.

Рыгор Марцьянаў (нар. 22 жніўня 2002, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца магілёўскага «Дняпра» (у арэндзе з жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2019 годзе выступаў за дубль «Мінска», а ў 2020 годзе перабраўся ў барысаўскі БАТЭ, дзе таксама выступаў за рэзервовую каманду. У 2021 годзе пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды барысаўчан, дэбютаваў за БАТЭ 22 чэрвеня 2021 года, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы Кубка Беларусі супраць «Баранавічаў» (6:1).

У пачатку 2022 года стаў трэніравацца з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», які ў лютым арандаваў абаронцу[3]. 3 красавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з «Энергетыкам-БДУ» (1:3). У трох наступных матчах выхадзіў у стартавым складзе, пасля трапіў на лаўку запасных. У чэрвені 2022 года, пакінуўшы БАТЭ, стаў іграком жодзінскага клуба на рэгулярнай аснове.

У 2023 годзе згуляў за «Тарпеда-БелАЗ» у адным матчы, астатні час заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2023 года на правах арэнды далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[4].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 дубль Мінск Беларусь 8 0
2020 дубль БАТЭ Беларусь 27 1
2021 дубль БАТЭ Беларусь ? 3
2022 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 5 0
2023 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 1 0

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б http://torpedo-belaz.by/player/martyanov-grigorij/
  2. https://int.soccerway.com/players/-/636577/
  3. “Динамо” в Сочи(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2022. Праверана 8 красавіка 2022.
  4. "Торпедо-БелАЗ" отдал Григория Мартьянова в аренду (руск.). football.by (12 ліпеня 2023). Праверана 12 ліпеня 2023.