Рыгор Дзянісавіч Мухін
Рыгор Дзянісавіч Мухін | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 лістапада 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | красавік 1992 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць |
![]() ![]() ![]() |
Род войскаў | Сухапутныя войскі |
Гады службы | 1918—1961 |
Званне | |
Камандаваў | 247-й дывізіяй |
Бітвы/войны |
Грамадзянская вайна ў Расіі Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Сувязі | Сын — Валянцін Рыгоравіч Мухін |
Рыгор Дзянісавіч Мухін (1901—1992) — савецкі ваеначальнік, генерал-маёр (1942), камандзір 247-й стралковай дывізіі (1942—1945), удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай вайны
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў 1901 годзе ў пасёлку Добруш, цяпер Рудня-Марымонаўскага сельсавета Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
У РСЧА з 1918 года. Удзельнік Грамадзянскай вайны. Пасля заканчэння курсаў чырвоных камандзіраў у Маскве накіраваны на Паўднёвы фронт, ваяваў супраць генералаў Краснова і Дзянікіна на пасадзе камандзіра стралковай роты. Паміраў ад тыфу. Штурмаваў Перакоп, дабіваў войскі Урангеля ў Крыме, быў цяжка паранены.
З 1922 года камандаваў ротай ЧОН у Смаленску ў працягу 2-х гадоў. Асабіста сустракаўся з Тухачэўскім М. М., пасля гэтага з 1924 па 1926 год служыў у Віцебску, Бабруйску памочнікам камандзіра стралковага батальёна.
20 снежня 1926 года ў сям’і Мухіна нарадзіўся сын Валянцін Мухін які стаў пасля Заслужаным лётчыкам выпрабавальнікам і Героем Савецкага Саюза.
Мухін Р. Д. да 1931 года служыў у штабе БВА. Скончыў Вышэйшыя камандзірскія курсы «Стрэл» і быў накіраваны служыць на Далёкі Усход. Узнагароджаны медалём "ХХ гадоў РСЧА ".
У 1939 годзе быў пераведзены на захад СССР і ў 1940 годзе маёр Мухін Р. Д. у г. Славянску УССР сфармаваў 720 СП, якім камандаваў. У маі 1941 года 720 СП пад камандаваннем падпалкоўніка Мухіна Г. Д. у складзе 162 СД накіраваны ў г. Лубны Палтаўскай вобласці УССР.
22.06.1941 года падпалкоўнік Мухін Р. Д. камандзір 720 СП 162 СД. На трэці дзень вайны 720 СП у складзе 162 СД накіраваны на фронт. з 11.07.1941 г. прымаў удзел у складзе 162 СД 25 СК 19 А ў Віцебскай бітве, дывізія панесла вялікія страты. 720 СП, якім камандаваў Мухін Г. Д., апынуўся адрэзаным ад асноўных сіл і ў канцы ліпеня змагаўся самастойна ў раёне Духоўшчына, Ярцава. У жніўні — верасні 1941 года ваяваў у складзе 30 А ЗФ , удзельнічаў у Духоўшчынкай наступальнай аперацыі пасля даўкамплектавання з 15.08.1941 г. па 10.09.1941 года . 1.09.1941 года наступалі ў кірунку Дзямідава, вызвалілі Батурына. Дывізія ў кастрычніку 1941 года разгромлена ў Вяземскім катле, Мухін Р. Д. цяжка паранены і знаходзіцца на лячэнні ў шпіталі. 27.12.1941 г. у адпаведнасці з загадам Наркама НКА СССР № 00131 162 СД расфармаваная.
У снежні 1941 года падпалкоўнік Мухін Р. Д. прызначаны начальнікам штаба 247-й стралковай дывізіі (2-га фарміравання), з 5.01.1942 года выконваў абавязкі камандзіра дывізіі, палкоўнік. У лютым 1941 года прызначаны камандзірам 247 СД. 1.10.1942 года прысвоена званне генерал — маёра. Мухін Р. Д. камандаваў 247-й стралковай дывізіяй да 10.06.1945 года.
Удзельнічаў у Калінінскай наступальнай аперацыі (5.12.1941 г. — 7.01.1942 г.), Ржэўска — Вяземскай аперацыі (8.01.1942 г. — 20.04.1942 г.), Першай Ржэўска — Сычоўскай аперацыі (30.07.192 г. — 23.08.1942 г.), Другі Ржэўска — Сычоўскайй аперацыі (25.11.1942 г. — 20.12.1942 г.). Указам ПВС СССР ад 30.01.1943 года узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
Удзельнічаў у Жыздрынскай аперацыі (люты-сакавік 1943 года), Ржэўска-Вяземскай аперацыі (2.03.1943 г. — 31.03.1943 г.), Спас — Дземенскай аперацыі (7.08.1943 г. — 20.08.1943 г.), Смаленска — Раслаўльскай аперацыі (15.09.1943 г. — 2.10.1943 г.). Указам ПВС СССР ад 28.09.1943 г. узнагароджаны ордэнам Суворава 2 ступені.
Удзельнічаў у Аршанскай аперацыі (12.10.1943 г. — 2.12.1943 г.), Аршанскай аперацыі (5.03.1944 г. — 9.03.1944 г.). У красавіку 1944 года ў складзе 61 СК 69 А 1 БФ.
Удзельнічаў у штурме Ковельскага ўмацаванага раёна, у Люблін — Брэсцкай аперацыі (18.07.1944 г. — 2.08.1944 г.), у прарыве абароны праціўніка на р. Тур’я і фарсіраванні р. Заходні Буг. Указам ПВС СССР ад 23.08.1944 г. узнагароджаны ордэнам Суворава 2 ступені.
Удзельнічаў у фарсіраванні р. Вісла, захопе і абароне Пулаўскага плацдарма (29.07.1944 г. — 13.01.1945 г.). Указам ПВС СССР ад 6.04.1945 г. узнагароджаны ордэнам Леніна.
Удзельнічаў у Варшаўска — Познанской аперацыі (14.01.1945 г. — 3.02.1945 г.), 6.02.1945 года фарсіраваў р. Одэр і захапіў г. Лебус, які знаходзіцца на заходнім беразе ракі, удзельнічаў у абароне Кюстрынскага плацдарма ў г. Лебус да 16.04.1945 года.
Удзельнічаў у Берлінскай наступальнай аперацыі (16.04.1945 г. — 8.05.1945 г.) — штурму Зяелаўскіх вышынь (16.04.1945 г. — 23.04.1945 г.), удзельнік Брандэнбургска — Ратэнаўскай аперацыі (24.04.1945 г. — 2.05.1945 г.).
Баявыя дзеянні скончыў у г. Магдэбургу на р. Эльба.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны з 1945 года намеснік начальнік Упраўлення СВА правінцыі Саксонія, з 1949 года ваенкам Полацкай вобласці БССР, са студзеня 1954 года ваенкам Гомельскай вобласці БССР.
У 1961 годзе выйшаў у адстаўку.
Памёр у 1992 годзе, пахаваны ў г. Гомелі.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Ордэны СССР:
- 2 ордэна Леніна (1945, 6.04.1945)
- 3 ордэна Чырвонага Сцяга (30.01.1943, 1944, 1950)
- 2 ордэна Суворава II ступені (28.09.1943, 23.08.1944)
- ордэн Кутузава II ступені (29.05.1945)
- ордэн Айчыннай вайны I ступені (06.04.1985)
- Медалі СССР
- Загады (падзякі) Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, у якіх адзначаны Мухін Г. Д. і 274-я СД пад яго камандаваннем.[1]
- За вызваленне горада Рослаўль. 25 верасня 1943 года № 25
- За авалоданне буйным прамысловым цэнтрам Польшчы горадам Радам — важным вузлом камунікацый і моцным апорным пунктам абароны немцаў. 16 студзеня 1945 года. № 222
- За авалоданне гарадамі Ландсберг, Мезерытц, Швібус і Цюліхаў — буйнымі вузламі камунікацый і моцнымі апорнымі пунктамі абароны немцаў, якія прыкрываюць подступы да Франкфурту-на-Одэры. 31 студзеня 1945 года. № 266
- За завяршэнне ліквідацыі групы нямецкіх войскаў, акружанай на паўднёвым-ўсходзе ад Берліна. 2 мая 1945 года. № 357
Ганаровы грамадзянін[правіць | правіць зыходнік]
Мухін Рыгор Дзянісавіч быў абраны ганаровым грамадзянінам горада Рослаў (1978)[2]
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 17 лістапада
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Добрушы
- Памерлі ў 1992 годзе
- Памерлі ў Гомелі
- Пахаваныя ў Гомелі
- Асобы
- Генерал-маёры СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава II ступені
- Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Члены КПСС