Рыгор Кірылавіч Дзенісенка
Рыгор Кірылавіч Дзенісенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 мая 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 сакавіка 2011 (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | авіяцыя |
Гады службы | 1940—1957 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рыгор Кірылавіч Дзенісенка (1921—2011) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1946).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рыгор Дзенісенка нарадзіўся 10 мая 1921 года ў вёсцы Бабенкова (цяпер — Ізюмскі раён Харкаўскай вобласці Украіны) у сялянскай сям’і. У дзяцінстве пераехаў у сяло Хрэстышча Славянскага раёна Данецкай вобласці. Скончыў сярэднюю школу і Славянскі аэраклуб. У 1940 годзе Дзенісенка быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З кастрычніка 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].
Да верасня 1944 года лейтэнант Рыгор Дзенісенка быў штурманам эскадрыллі 235-га штурмавога авіяпалка 264-й штурмавой авіядывізіі 5-га штурмавога авіяцыйнага корпуса 5-й паветранай арміі 2-га Украінскага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 118 баявых вылетаў, знішчыўшы ў паветраных баях і на зямлі 8 варожых самалётаў, а таксама ў ходзе штурмовак знішчыўшы некалькі дзясяткаў танкаў і больш за сто аўтамашын праціўніка[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» лейтэнант Рыгор Дзенісенка быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 9045[1].
Пасля заканчэння вайны Дзенісенка працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1953 годзе ён скончыў курсы ўдасканалення афіцэрскага складу. У 1957 годзе ў званні палкоўніка быў звольнены ў запас. Жыў у Гомелі, працаваў старшым інжынерам на заводзе «Электраапаратура».
Памёр 20 сакавіка 2011 года, пахаваны на Рандоўскіх могілках Гомеля[1].
Ганаровы грамадзянін Гомельскай вобласці. Быў таксама узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, трыма ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнамі Чырвонай Зоркі, Славы 3-й ступені, беларускім ордэнам «За службу Радзіме» 3-й ступені, украінскім ордэнам «За заслугі» 3-й ступені, а таксама шэрагам медалёў. Яго імем названа адна з вуліц Гомеля[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Рыгор Кірылавіч Дзенісенка на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Кавалеры Золотой Звезды. — Данецк: Донбас, 1976.
- Нарадзіліся 10 мая
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Ізюмскім павеце
- Памерлі 20 сакавіка
- Памерлі ў 2011 годзе
- Памерлі ў Гомелі
- Пахаваныя ў Гомельскім раёне
- Асобы
- Палкоўнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна Славы
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» III ступені
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Нарадзіліся ў Харкаўскай вобласці
- Ганаровыя грамадзяне Гомельскай вобласці
- Ганаровыя грамадзяне Гомеля