Рыгор Мікалаевіч Міткевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рыгор Мікалаевіч Міткевіч
Дата нараджэння 6 мая 1923(1923-05-06)
Месца нараджэння Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць
Дата смерці 18 кастрычніка 1959(1959-10-18) (36 гадоў)
Месца смерці Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Званне
Малодшы сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы

Рыгор Мікалаевіч Міткевіч (6 мая 1923, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць18 кастрычніка 1959) — савецкі вайсковец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы, камандзір аддзялення 1230-га стралковага палка, малодшы сяржант.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 6 мая 1923 года ў вёсцы Старыя Дваранінавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Беларус. Скончыў 4 класа. З 1939 г. працаваў на цагляным заводзе.

У Чырвонай Арміі з 1941 года. Трапіў у палон. Збег да партызанаў. З ліпеня 1944 г. зноў на фронце.

Кулямётчык 1230-га стралковага палка чырвонаармеец Міткевіч 15 жніўня 1944 года каля населенага пункта Ваішын на левым беразе Віслы захапіў у палон шэсць праціўнікаў і падавіў кулямёт праціўніка, чым садзейнічаў прасоўванню нашых падраздзяленняў наперад. 26 жніўня 1944 года ў баі на поўначы ад горада Краснік знішчыў 7 праціўнікаў. Загадам па 370-й стралковай дывізіі № 066 ад 5 кастрычніка 1944 года чырвонаармеец Міткевіч Рыгор Мікалаевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

Малодшы сяржант Міткевіч у ноч на 6 лютага 1945 года ў раёне горада Франкфурт-на-Одэры на чале аддзялення фарсіраваў раку Одэр і ў ходзе бою за пашырэнне плацдарма авалодаў вышынёй, агнём кулямёта прыкрываў пераправу падраздзяленняў палка. Яго аддзяленне знішчыла 2 кулямёта і больш за 25 варожых салдат. Загадам па 69-й арміі № 099 ад 27 сакавіка 1945 года малодшы сяржант Міткевіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

21 красавіка 1945 года ў баі каля населенага пункта Вулькаў з групай з пяці байцоў знішчыў 18 праціўнікаў і вынес параненага камандзіра ўзвода з-пад агню. 23 красавіка 1945 года ў раёне населенага пункта Трэплін замяніў камандзіра і сіламі ўзвода адбіў 3 контратакі ворага.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 мая 1945 года за мужнасць, адвагу і гераізм малодшы сяржант Рыгор Мікалаевіч Міткевіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[1].

У 1947 годзе старшына Міткевіч дэмабілізаваны. Вярнуўся на радзіму. Працаваў на машынна-транспартнай станцыі. Памёр 18 кастрычніка 1959 года.

Узнагароджаны ордэнамі Славы 1-й, 2-й і 3-й ступені, медалямі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. Минск, 2006.
  • Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Григорий Николаевич Миткевич на сайце «Героі краіны»