Рыгор Мірскі
Рыгор Мірскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Уладзіслаў Юрый Халецкі | ||||||
|
|||||||
Смерць | 20 сакавіка 1661[1] | ||||||
Род | Святаполк-Мірскія | ||||||
Бацька | Лука Рыгоравіч Мірскі[d] | ||||||
Жонка | Кацярына з Капашчэўскіх[d] | ||||||
Дзеці | Рэгіна Тэафілія з Мірскіх[d], Марыя з Мірскіх[d], Ганна з Мірскіх[d] і Барбара з Мірскіх[d] | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм | ||||||
Бітвы |
Рыгор Мірскі (? — 20 сакавіка 1661) — вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Мірскіх герба «Бялыня». Нарадзіўся ў сям’і Лукі Рыгоравіча.
Удзельнічаў у паходах на Малдову супраць туркаў (быў у палоне), у вайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 гадоў, вайне Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—1618 гадоў. У час паходу на туркаў у 1620 або 1621 зноў трапіў у палон, выкуплены ўрадам. У 1625 годзе на чале 10 харугваў адваяваў у шведаў Мітаву. У ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—1634 гадоў рабіў рэйды ў глыб Расіі.
3 1635 года на новастворанай пасадзе стражніка вялікага літоўскага. У 1648 годзе рушыў з войскам на занятую казакамі Рэчыцу, але ў час пераправы цераз Бярэзіну разбіты атрадам І. Гаркушы пад Горвалем. У кастрычніку 1648 года рушыў на Пінск, заняты казакамі А. Нябабы, злучыўся пад горадам з атрадам пінскага маршалка Л. Ельскага, які паводле загаду Мірскага няўдала штурмаваў горад 5 кастрычніка. У час 2-га штурму 9 кастрычніка захапіў Пінск, дзе загінула шмат гараджан і казакоў, у т.л. Нябаба. У студзені 1649 года злучыўся пад Нобелем з асноўнымі сіламі гетмана Я. Радзівіла і стаў яго галоўным памочнікам. У лютым 1649 камандаваў калонай пры аблозе Бабруйска. У ліпені 1649 года разбіў пад Рэчыцай атрад Я. Галавацкага. Удзельнічаў у бітвах пад Лоевам у 1649 і 1651. Пад камандаваннем Радзівіла ўдзельнічаў у кампаніі 1654 годзе ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў.
Падпісаў Кейданскую унію ў 1655 годзе, за што аб’яўлены здраднікам і пазбаўлены пасад (амнісціраваны ў 1658). 3 пачаткам антышведскага паўстання ў Жамойці ў 1655 выехаў у Слуцк, дзе і памёр. Вызнаваў кальвінізм.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Валерый Пазднякоў. Мірскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 322.