Рыгор Піліпавіч Печнікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рыгор Печнікаў
Дата нараджэння:

7 лютага 1940(1940-02-07) (77 гадоў)

Месца нараджэння:

Сцяг БССР Гомель, Гомельская вобласць, БССР

Вучоба:

Мінскі тэатральна-мастацкі інстытут

Рыго́р Пілі́павіч Пе́чнікаў (7 лютага 1940, Гомель) — беларускі мастак, графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Адразу па нараджэнні Рыгора сям'я пераехала ў Пружаны. Тут ён скончыў сярэднюю школу №2, дзе ўпершыню пачаў займацца мастацкай творчасцю: удзельнічаў у конкурсах, аздабляў школьныя газеты. У 1960 годзе паступіў на вечаровае аддзяленне Мінскага мастацкага вучылішча, працуючы на заводзе мастаком-афарміцелем. У 1963 годзе залічаны на аддзяленне графікі Мінскага тэатральна-мастацкага інстытута.

Пасля сканчэння пэўны час працаваў у Мінску, а пасля вярнуўся ў Пружаны. Працаваў мастаком на заводзе радыёдэталяў, настаўнікам у школах, кіраўніком гуртка ў Доме піянераў, выкладчыкам музычнай школы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Падчас працы ў Пружанах стварыў вялікую колькасць мастацкіх твораў: накідаў тушшу, гуашшу, пастэллю, алоўкам; карцін. Займаўся аздабленнем інтэр'ераў у школах, музея ў пружанскім тэхнікуме. Распрацаваў праекты царскіх варот Свята-Мікалаеўскай царквы ў вёсцы Засімавічы, іканастаса Свята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Гарадзечна, помніку Сцяпану Гудзімаву ў гарадскім скверы. Падчас працы выкладчыкам у пружанскай школе мастацтваў падрыхтаваў шмат таленавітых вучняў, некаторыя з якіх ужо таксама сталі вядомыя на Пружаншчыне.

Цяпер Рыгор Піліпавіч займаецца галоўным чынам напісаннем абразоў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]