Перайсці да зместу

Рыгор Рыгоравіч Бысюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Рыгоравіч Бысюк
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
з 12 кастрычніка 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 29 кастрычніка 1954(1954-10-29) (71 год)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
ордэн Дружбы

Рыгор Рыгоравіч Бысюк (нар. 29 кастрычніка 1954, в. Неплі, Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Нарадзіўся 29 кастрычніка 1954 года ў вёсцы Неплі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыў Брэсцкі педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна, Мінскую вышэйшую партыйную школу, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў сакратаром камсамольскай арганізацыі Брэсцкага музычнага вучылішча. Працаваў сакратаром камсамольскай арганізацыі цэха Брэсцкага электрамеханічнага завода, інструктарам арганізацыйнага аддзела Брэсцкага гарадскога камітэта камсамола, сакратаром камітэта камсамола Брэсцкага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга панчошнага камбіната імя 50-годдзя СССР, першым сакратаром Маскоўскага раённага камітэта ЛКСМБ г. Брэста, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі Маскоўскага раённага камітэта КПБ г. Брэста, намеснікам старшыні Брэсцкага гарвыканкама, начальнікам упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама.

Дырэктар дзяржаўнай установы «Мемарыяльны комплекс „Брэсцкая крэпасць-герой“».

У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў[1].