Рыгор Рыгоравіч Ганчарэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рыгор Рыгоравіч Ганчарэнка
Дата нараджэння 30 лістапада 1950(1950-11-30) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, вучоны
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1991)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Рыгор Рыгоравіч Ганчарэнка (нар. 30 лістапада 1950, г. Талас, Кыргызстан) — беларускі вучоны ў галіне папуляцыйнай і эвалюцыйнай генетыкі, генетыкі лясных культур. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар біялагічных навук (1991), прафесар (1993).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Новасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт (1979). У 1982—1985 годзе выкладчык Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1986—2000 гадах старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, лабараторыі Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2002 года загадчык кафедры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы ў галіне генетыкі лясных драўняных культур, генетыкі прыродных папуляцый жывёл і раслін, эвалюцыйнай і радыяцыйнай генетыкі, карціравання геному. Пад яго кіраўніцтвам выкананы комплексныя даследаванні, накіраваныя на захаванне, рацыянальнае выкарыстанне і ўзнаўленне генетычных рэсурсаў найважнейшых лесаўтваральных відаў Беларусі і сумежных дзяржаў. Вырашыў шэраг фундаментальных праблем, якія тычацца сістэматыкі і эвалюцыі хвойных раслін і шэрагу вышэйшых насякомых, якія ўваходзяць у палеарктычныя лясныя цэнозы. Пабудаваў генетычныя карты для соснаў і елак Усходняй Еўропы. На аснове распрацаванай тэст-сістэмы правёў ацэнку ступені пашкоджання спадчыннага матэрыялу ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Аўтар больш за 260 навуковых прац, у тым ліку 20 манаграфій і навучальных дапаможнікаў, 2 вынаходстваў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Популяционная и эволюционная генетика сосен Восточной Европы и Сибири. — Мн., 1997 (совм. с А. Е. Силиным).
  • Геносистематика и эволюционная филогения лесообразующих хвойных Палеарктики. Мн., 1999.
  • Популяцинно-генетические ресурсы пихты белой в беларуси. — Гомель, 2000 (разам з Б. П. Савіцкім)
  • Основы генетической инженерии. — Мн.: Вышэйшая школа, 2005.
  • Основы биотехнологии. — Гомель: ГГУ, 2008 (у сааўтарстве).

Зноскі