Рыгор Міхайлавіч Семашкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рыгор Семашкевіч)
Jump to navigation Jump to search
Рыгор Семашкевіч
Рыгор Міхайлавіч Семашкевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 12 верасня 1945(1945-09-12)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 11 чэрвеня 1982(1982-06-11) (36 гадоў)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Месца працы:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: літаратуразнавец, пісьменнік, паэт
Гады творчасці: 1960-1982
Мова твораў: беларуская

Рыгор Семашкевіч (12 верасня 1945, в. Дамашы, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць — 11 чэрвеня 1982) — беларускі пісьменнік і літаратуразнавец.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1966). Працаваў дырэктарам Малінаўскай васьмігадовай школы Смаргонскага р-на. У 1967—1969 — аспірант кафедры беларускай літаратуры БДУ. З 1970 выкладаў беларускую літаратуру ў гэтым жа ўніверсітэце. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1969).

Дэбютаваў вершамі ў 1960. Аўтар зборнікаў паэзіі «Леснічоўка» (1968), «Субота» (1973), аповесці «Бацька ў калаўроце» (1976), кнігі «Лічыла дні зязюля» (вершы, аповесці, эсэ, 1987), кнігі прозы «Выпрабаванне любоўю» (эсэ, артыкулы, 1982).

Напісаў літаратуразнаўчыя працы «Браніслаў Эпімах-Шыпіла» (1968) і «Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбургу» (1971).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Семашкевіч Рыгор // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X