Перайсці да зместу

Рыгор Станькавіч Осцік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рыгор Станіслававіч Осцік)
Рыгор Станькавіч Осцік
Трубы
Трубы
ваявода троцкі
20 чэрвеня 1510 — 1518
Папярэднік Мікалай Радзівіл
Пераемнік Альбрэхт Гаштольд
1-ы маршалак надворны літоўскі
ліпень 1494 — 1500
Пераемнік Міхаіл Глінскі
3-і маршалак надворны літоўскі
1509 — 1518
Папярэднік Міхаіл Глінскі
Пераемнік Юрый Іванавіч Ільініч
староста ўшпольскі[d]
2 мая 1510 — 1519
Папярэднік Мікалай Радзівіл Стары
Пераемнік Станіслаў Рыгоравіч Осцік
староста пянянскі[d]
2 мая 1510 — 1519
Папярэднік Мікалай Радзівіл Стары
Пераемнік Станіслаў Рыгоравіч Осцік

Нараджэнне не пазней за 1478
Смерць не раней за 8 студзеня 1519 і не пазней за 20 сакавіка 1519
Род Осцікі[1]
Бацька Станіслаў Осцікавіч[d][2][3]
Жонка Аляксандра са Свірскіх[d][4][5][…] і Альжбета з Глябовічаў[d][6][7][…]
Дзеці Станіслаў Рыгоравіч Осцік[8], Юрый Рыгоравіч Осцік[8], Рыгор Рыгоравіч Осцік[8] і Альжбета з Осцікаў[d][8]
Грамадзянства

Рыгор Станькавіч Осцік таксама Осцікавіч або Остык (не пазней за 1478[9] — студзень 1519[10]) — намеснік анікштанскі і маршалак гаспадарскі (1492)[9], маршалак дворны літоўскі (1494—1500, 1509—1519), ваявода троцкі (1510—1519).

З роду Осцікаў, сын Станка Осцікавіча.

Браў удзел у маскоўска-літоўскіх войнах (1492—1494, 1500—1503), у бітве на Ведрашы (1500) трапіў у маскоўскі палон. Пасля ўцёкаў з палону князя Канстанціна Іванавіча Астрожскага вераснем 1507 года, іншых палонных закавалі ў кайданы, а некаторых вялікі князь маскоўскі хацеў пакараць смерцю, у тым ліку Рыгора Осціка. Вызвалены з палону ў красавіку 1509 года[10].

Зноў атрымаў урад дворнага маршалка, а пасля заняцця ўрада віленскага ваяводы Мікалаем Мікалаевічам Радзівілам, летам 1510 года стаў ваяводам троцкім[10].

Ажаніўся ў канцы XV ст. з Аляксандрай, дачкой князя Петкі Раманавіча Свірскага, атрымаў за ёю ў пасаг частку маёнтка Мядзель-Кабыльнік. Меў трох сыноў — Рыгора, Станіслава і Юрыя.

  1. Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografiiWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 112–113. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
  2. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 216. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  3. Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografiiWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 112. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
  4. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 508.
  5. Tęgowski J. Rodowód kniaziów Świrskich do końca XVI wiekuWrocław: Wydawnictwo Uniwersytetu Wrocławskiego, 2011. — 219 с. — ISBN 978-83-229-3180-6
  6. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 85. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  7. Tęgowski J. Rodowód kniaziów Świrskich do końca XVI wiekuWrocław: Wydawnictwo Uniwersytetu Wrocławskiego, 2011. — С. 103. — 219 с. — ISBN 978-83-229-3180-6
  8. а б в г Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografiiWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 113. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
  9. а б Рыбчонак 2018, с. 20.
  10. а б в Рыбчонак 2018, с. 21.
  • Henrikas Valeika. Grigalius Astikas // Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. II (Arktis-Beketas). V.: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2002, 96 psl.
  • Рыбчонак С. Бітва на Вядрошы 1500 г.: рэальныя і міфічныя удзельнікі // Ваенныя трыумфы Вялікага Княства Літоўскага : зб. навук. арт. / Уст. "Музей «Замкавы комплекс „Мір“»"; Польскі інст-т у Мінску; навук. рэд. М. Н. Гальпяровіч.. — Мір: Музей «Замкавы комплекс „Мір“», 2018. — С. 7-45.