Рыгор Сямёнавіч Сітніца
Рыгор Сямёнавіч Сітніца | |
---|---|
Рыгор Сітніца на вечарыне, прысвечанай Вінцэнту ван Гогу ў «Кніжным салоне», Мінск, 2014 г. | |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1958 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Род дзейнасці | мастак, паэт, графік, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Вучоба | |
Уплыў | Васіль Шаранговіч, Уладзімір Савіч |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Рыгор Сямёнавіч Сітніца (1 студзеня 1958, Курыцічы, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі графік, паэт. Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты апостраф» (2006).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння шостага класа сярэдняй школы на радзіме, па рэкамендацыі настаўніка, Івана Маліноўскага, перавёўся вучыцца ў Мінск, у Рэспубліканскую школу-інтэрнат па выяўленчым мастацтве і музыцы імя І. Ахрэмчыка, якую скончыў у 1976 годзе. Пасля паступіў на аддзяленне графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту, які скончыў у 1982 годзе. Вучыўся ў В. П. Шаранговіча. З 1980 году прымае ўдзел ў рэспубліканскіх, замежных і міжнародных мастацкіх выставах і літаратурных імпрэзах. З 1983 года выкладае ў Беларускім каледжы мастацтваў. Выкладаў таксама ў Беларускай акадэміі мастацтваў.
У 1985 годзе стаў сябрам Беларускага саюза мастакоў, а ў 2007 годзе — першым намеснікам грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў». У 2013 годзе абраны кіраўніком Беларускага саюза мастакоў.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Творчасці ўласцівы спалучэнне супрэматычных і канструктывісцкіх прынцыпаў у пабудове кампазіцыі, гіперрэалістычная трактоўка формы, сімвалічнасць мастацкай мовы. Стылістычная манера мастака надае канкрэтным аб’ектам ягоных твораў грунтоўную сутнасць сімвалаў, знакаў і выводзіць іх на памежжа, дзе форма, не губляючы сваёй рэалістычнасці, спалучае рысы абстрактнага вобразу.
Таксама творчасці характэрна пільная ўвага да беларускіх нацыянальных каштоўнасцей: гісторыі, этнаграфіі, фальклору, як неад’емных частак агульнаеўрапейскага культурнага кантэксту.

Творы мастака знаходзяцца ў фондах наступных музеяў Беларусі:
- Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- Мастацкі фонд Беларускага саюза мастакоў
- Музей сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску
- Літаратурны музей Максіма Багдановіча
- Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы
- Дзяржаўны музеі гісторыі Вялікай Айчынай вайны
- Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава
- Дзяржаўны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"
- Мастацкі збор Сабору Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Мінску
У замежных калекцыях:
- Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы (Польшча)
- Муніцыпальны мастацкі цэнтр горада Бельска-Бяла (Польшча)
- Прыватны збор — калекцыя графікі Франса Салеса Грыля ў Мюнхене)[1]
- Манастыр Святога Георга на грэчаскім востраве Касас, дзе мастак быў на пленэры.
- Мастацкі збор Міністэрства марскога гандлю Грэцыі[2].
Рыгор Сітніца вядомы таксама як паэт і публіцыст. Яго творы друкаваліся у Беларусі ў часопісах «Полымя» і «Дзеяслоў», а таксама за мяжой. З’яўляецца лаўрэатам літаратурных прэмій «Полымя» (2001) і «Залаты апостраф» (2006)[3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Рыгор Сітніца Архівавана 29 студзеня 2021.
- ↑ «Гаспóда. Суб’ектыўная рэчаіснасць». Выстаўка Рыгора Сітніцы ў Нацыянальным мастацкім музеі Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Чарговую выставу «Гаспода. Суб’ектыўная рэчаіснасць адкрыў» мастак Рыгор Сітніца(недаступная спасылка)
- ↑ а б Узнагароды Беларусі: Сітніца Рыгор Сямёнавіч
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сітніца Рыгор Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 424—425. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рыгор Сямёнавіч Сітніца
- Сітніца Рыгор Сямёнавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Карціна «Язэп Драздовіч»
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Петрыкаўскім раёне
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Лаўрэаты прэміі «Залаты апостраф»
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі СССР
- Графікі Беларусі
- Графікі паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Паэты паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі XXI стагоддзя