Рыгор Уладзіміравіч Дворак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рыгор Уладзіміравіч Дворак

Нараджэнне 4 жніўня 1957(1957-08-04) (64 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Рыгор Уладзіміравіч Дворак (нар. 4 жніўня 1957, в. Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі чыгуначнік, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту.

Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў манцёрам пуці Калінкавіцкай дыстанцыі пуці Беларускай чыгункі, дзяжурным па парку і пасту, загадчыкам грузавога двара станцыі Калінкавічы Беларускай чыгункі, намеснікам начальніка станцыі Калінкавічы Беларускай чыгункі, начальнікам станцыі Калінкавічы рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі», начальнікам транспартна-экспедыцыйнага рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельчыгункатранс», першым намеснікам начальніка транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Начальнік транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»[1].

Зноскі