Рыгор Фёдаравіч Базарэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Рыгор Фёдаравіч Базарэвіч
Рыгор Фёдаравіч Базарэвіч.jpg
Род дзейнасці дзяржаўны служачы
Дата нараджэння 7 (19) красавіка 1875
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1920
Грамадзянства
Альма-матар
Член у

Рыгор Фёдаравіч Базарэвіч (7 красавіка 1875, Мазыр[1] — пасля 1920) — часовы генеральны консул Беларускай Народнай Рэспублікі ў Кіеве (1918).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З мяшчан. Скончыў юрыдычны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта (1899)[1], з дыпломам 1-й ступені. Працаваў у Кіеўскай судовай палаце[1].

У 1918 годзе выконваў абавязкі юрысконсульта і члена праўлення Беларускай гандлёвай палаты ў Кіеве, якая прапаноўвала беларускім вытворцам прадстаўніцтва іх інтарэсаў у продажах ва Украіне і планавала атрымаць права вывазу ў Беларусь прадуктаў харчавання.[2]

Народны Сакратарыят БНР 30 кастрычніка 1918 (або 17 верасня 1918[1]) года прызначыў Рыгора Базарэвіча часовым кіраўніком Генеральнага консульства ў Кіеве. Консул не здолеў паскорыць наладжванне беларуска-украінскага тавараабмену праз неадназначнае стаўленне да дзейнасці Беларускай гандлёвай палаты з боку Украінскай Дзяржавы. Міністэрства замежных спраў Украінскай Дзяржавы звярнулася 25 лістапада 1918 года з засцярогамі да Народнага Сакратарыята БНР. Сітуацыю мусіў змяніць прыезд 28 лістапада 1918 года ў Кіеў Аляксандра Цвікевіча.[2]

Пераехаў у Адэсу, у 1919 годзе ўваходзіў у склад абвешчанага Аляксандрам Бахановічам Часовага краявога ўрада Беларусі.

У 1920 годзе звяртаўся ў Канстанцінопальскую місію БНР.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы два браты Рыгора Базарэвіча.

Міхаіл (1864 — пасля 1918) — у службе і класным чыне па сканчэнні фізіка-матэматычнага факультэта Кіеўскага ўніверсітэта (1888). Працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі, у т.л. у Крэмянчугскай жаночай гімназіі (з студзеня 1888 прынамсі да 1890), 2-й Кіеўскай мужчынскай гімназіі (з студзеня 1896). З 1909 года дзейсны стацкі саветнік. Інспектар Кіеўскай вучэбнай акругі (прынамсі ў 1896—1910), у 1917 годзе памочнік папячыцеля Віленскай вучэбнай акругі, лаяльна ставіўся да ідэі ўвядзення ў пачатковых і сярэдніх навучальных установах прадметаў беларуская мова, беларуская літаратура і беларусазнаўства. У 1918 годзе дырэктар дэпартамента агульных спраў Міністэрства народнай асветы.

Канстанцін — службовец упраўлення Палескіх чыгунак.

Зноскі

  1. а б в г Архівы БНР. — Т. 2. — С. 69, 196, 203, 204, 205, 209, 216.
  2. а б Матяш, 2016

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Українська консульська служба 1917—1923 рр. як державний інститут: становлення, функціонування, персоналії [Текст] / Ірина Борисівна Матяш. — Київ: Інститут історії України НАН України, 2016. — 482 c.