Рыгор Фёдаравіч Квітка-Аснаўяненка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Фёдаравіч
Квітка-Аснаўяненка
Квітка-Аснаўяненка на паштовай марцы Украіны, 2003
Род дзейнасці журналіст, пісьменнік, драматург, празаік, літаратурны крытык
Дата нараджэння 1778(1778)
Месца нараджэння
Дата смерці 1843(1843)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Расійская імперыя
Бацька Fedir Kvitka[d]
Прыналежнасць Расійская імперыя
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыгор Фёдаравіч Квітка-Аснаўяненка (укр.: Григо́рій Фе́дорович Кві́тка-Основ'я́ненко; 29 лістапада 1778-20 жніўня 1843) — украінскі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1778 годзе ў вёсцы Аснова, пад Харкавам, і амаль усё сваё жыццё правёў у Харкаве.

З малых гадоў быў хваравіты і да 6 гадоў сляпы. Адукацыю атрымаў хатнюю. Нядоўга лічыўся на ваеннай службе. Ён паступіў у 23 гады ў падгародны Куражскі манастыр і прабыў у ім каля 4-х гадоў; па вяртанні з манастыра вёў паўманашскі лад жыцця, пакуль не захапіўся грамадскай дзейнасцю і тэатрам.

Адкрыццё Харкаўскага ўніверсітэта ў 1805 годзе ўнесла вялікае ажыўленне ў жыццё мясцовага грамадства. У 1812 годзе ў Харкаве ўзнік пастаянны тэатр, і Квітка прыняў у ім актыўны ўдзел у якасці акцёра, драматурга і потым гісторыка гэтага тэатра. У тым жа годзе па ініцыятыве Квіткі ўзнікла дабрачыннае таварыства.

З 1816 па 1821 гады ў Харкаве выходзіў «Украінскі веснік» — першы Харкаўскі часопіс, пад рэдакцыяй Квіткі, Філамафіцкага і Ганорскага. Тады ж Квітка друкуе ва «Украінскім весніку» і ў «Весніку Еўропы» невялікія апавяданні і вершы; але ўсё напісанае ім у гэты час слабое і пасля не перавыдаваліся. Несумнеўная літаратурная здольнасць Квіткі праявілася толькі ў пачатку 1830-х гадоў, пераважна ў аповесцях на ўкраінскай мове: «Канатопскай вядзьмарцы», «Марусі», «Ад Тобі і скарб», «Козир-дивка» і г.д. Акрамя таго, ён напісаў шэраг аповесцяў і гістарычных апавяданняў на рускай мове, з якіх найбольш буйны — гісторыка-бытавы раман «Пан Халяўскі».

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Збірання творів. Т.1-7, Киïв, 1978—1981

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рыгор Фёдаравіч Квітка-Аснаўяненка // БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.217

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]