Рыгор Фёдаравіч Маліноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Фёдаравіч Маліноўскі
Дата нараджэння 20 верасня 1946(1946-09-20) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач, медыцынскі адміністратар, галоўны ўрач
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар

Рыгор Фёдаравіч Маліноўскі (нар. 20 верасня 1946, в. Галалобаўка, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі ўрач-афтальмолаг, хірург. Доктар медыцынскіх навук (2007), прафесар (2010).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1970), Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (ардынатура, 1982).

Працаваў у 2-я абласной бальніцы г. Мазыра (1970—1972, хірург); Скрыгалаўскай участковай бальніцы, Мазырскі раён (1972—1976, галоўны ўрач); Мазырскай раённай паліклініке (1976—1980, галоўны ўрач); Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы (1982—1989, урач-афтальмолаг); Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 1989, кафедра афтальмалогіі, з 1994 — дацэнт, з 2007 — прафесар).

Навуковыя інтарэсы: паталогія слёзных шляхоў; дакрыяцыстарынастамія; лакапратэзаванне; хірургія глаўкомы; кератапластыка; захворванні сятчаткі і сасудзістай абалонкі вока. 13 патэнтаў, 22 рацыяналізатарскія прапановы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хирургическое лечение больных с патологией слезоотводящих путей : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.08 : защищена 28.02.2007 : утверждена 06.07.2007 / Малиновский Григорий Федорович. — Минск, 2006.
  • Малиновский Григорий Федорович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931—2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 267—268.