Перайсці да зместу

Рыгор Хацкелевіч Карпілаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Хацкелевіч Карпілаў
Дата нараджэння 6 (18) чэрвеня 1891[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лютага 1949(1949-02-13)[1] (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Дзеці Віктар Рыгоравіч Карпілаў
Род дзейнасці навуковец, оталарынголаг, урач, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Навуковая сфера отарыналарынгалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[2] (1938)
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Рыгор Хацкелевіч Карпі́лаў (18 чэрвеня 1891, Мінск — 13 лютага 1949, Мінск) — вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1938), прафесар (1938).

Нарадзіўся ў Мінску. У 1923 годзе скончыў медыцынскі факультэт 2-га Маскоўскага ўніверсітэта. З 1927 года асістэнт, дацэнт кафедры ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і Мінскім медыцынскім інстытуце. У 1934—1941 гадах загадчык кафедры хвароб вуха, горла, носа ў Віцебскім медыцынскім інстытуце. У час Вялікай Айчыннай вайны кансультант ваенных шпіталяў. З 1944 года на пасадзе загадчыка кафедры ў Мінскім медыцынскім інстытуце.

Памёр у Мінску. Пахаваны на Вайсковых могілках[3].

Нарадзіўся ў сям’і Хацкеля Левіна і Рахіль Натанаўны Левітан. Сын, Віктар Рыгоравіч Карпілаў — вядомы беларускі кінарэжысёр.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Р. Х. Карпілаву належаць працы па анатоміі, пытаннях клінікі і лячэння склеромы і іншых хвароб вуха, горла і носа. Аўтар больш за 30[3] апублікаваных навуковых прац.

Р. Х. Карпілаў узнагароджаны двума ордэнамі, у т.л. баявым, і медалямі[3].

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 1946 года кіраваў лячэннем амерыканкі Рут Уолер (член місіі ЮНРРА ў БССР) на базе Мінскай бальніцы № 1;

Былы член ВКП(б). Пасля адмовы ад партбілета рыхтаваўся да арышту, якога не адбылося дзякуючы выратаванню кіраўніка НКУС БССР ад удушша рыбнай косткай, якая захрасла ў горле. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Зноскі

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 96. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Карпілаў Рыгор Хацкелевіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 5. Зуйкі — Кішы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1972. — С. 460. — 616 с.: іл., карты.
  • Карпилов Григорий Хацкелевич // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 241—242.
  • Карпилов Григорий Хацкелевич // История медицины Беларуси в биографиях ее врачей, XVII ― 1 пол. XX вв. : биобиблиографический справочник от А до Я / Кульпанович О. А. ― Минск, 2011. — С. 197.
  • Карпилов Григорий Хацкелевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 2. — С. 196.