Грыгорый XVI, Папа Рымскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Грыгорый XVI
Gregorius PP. XVI
Грыгорый XVI
254-ы Папа Рымскі
2 лютага 1831 — 1 чэрвеня 1846
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Пій VIII
Пераемнік: Пій IX
 
Імя пры нараджэнні: (Маўра) Барталамеа Альберта Капелары
(Mauro) Bartolomeo Alberto Cappellari
Нараджэнне: 18 верасня 1765(1765-09-18)
Белуна, Венецыянская рэспубліка
Смерць: 1 чэрвеня 1846(1846-06-01) (80 гадоў)
Рым
Прыняцце свяшчэннага сану: 1787
Епіскапская хіратанія: 1831
Кардынал з: 1825

Грыгорый XVI (лац.: Gregorius PP. XVI; свецкае імя: італ.: Bartolomeo Alberto Cappellari; 18 верасня 1765, Белуна, Італія — 1 чэрвеня 1846, Рым), папа рымскі (2 лютага 1831 — 1 чэрвеня 1846).

Актыўна спрыяў адраджэнню місіянерскай дзейнасці каталіцкай царквы. Прызначыў 95 епіскапаў-місіянераў, выдзяліў 15 новых місіянерскіх дыяцэзій, 36 апостальскіх вікарыятаў. Закладаў семінарыі для духавенства мясцовага паходжання. Пры яго пантыфікаце ва Усходняй Еўропе былі створаныя ўстановы, якія рыхтавалі місіянераў, а таксама супольнасці дзеля збору сродкаў для насельніцтва зямель, на якія высылаліся місіі. Высылаў місіі ў Абісінію, Палінезію, Кітай, Індыю, да індзейцаў Паўночнай Амерыкі.

У энцыкліцы «Mirari vos» (1832) асудзіў дактрыну лібералізму і ідэю раздзялення дзяржавы і царквы, падкрэсліў божы характар царквы і аўтарытэт яе настаўнай дзейнасці. У энцыкліках «Singulari nos» (1834) і «Dum acerbissimas» (1835) асудзіў ідэалогію рацыяналізму. У брэве «In supremo» (1839) асудзіў рабства і гандаль рабамі як з'явы, недастойныя хрысціян.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]