Рыебіні
| Вёска | |
| Рыебіні | |
|---|---|
| Riebiņi | |
| 56°20′22″ пн. ш. 26°47′51″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Рэгіён | Латгалія |
| Край | Рыебінскі край |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Вышыня цэнтра | 140 м |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 841 чалавек (2015) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | LV-5326 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Ры́ебіні[1] (лат.: Riebiņi, традыцыйная беларуская назва Рыбінішкі) — вёска ў Латвіі, на рацэ Фейманцы. Адміністрацыйны цэнтр Рыебінскага края. Насельніцта на 2015 год — 841 чалавек. Знаходзяцца за 213 км ад Рыгі. Даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню Рыбінішкі ўпамінаюцца ў ХVII ст., калі яны знаходзіліся ў валоданні Корфаў. У 1716 годзе мястэчка перайшло да фон Беркаў, а ў 1758 годзе — да Міхала Вейсенгофа. У канцы XVIII ст. тут збудавалі палац.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Рыбінішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Рэжыцкім павеце Віцебскай губерні. У другой палове XIX ст. у мястэчку было 32 двары[2].
У часы Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе Рыбінішкі занялі войскі Германскай імперыі.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі Рыбінішкі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[3]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі. У 1949 годзе Рыебіні ўвайшлі ў склад Прэйльскага раёна, а ў 2008 годзе — сталі цэнтрам края.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1897 год — 584 чал., з іх 533 іўдзеі[4]
- XX стагоддзе: 1920 год — 446 чал., з іх 386 іўдзеяў; 1935 год — 464 чал., з іх 317 іўдзеяў
- XXI стагоддзе: 2015 год — 841 чал.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У Рыбінішках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка, школа конегадоўлі[5].
Турыстычная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (1894—1909)
- Сядзіба (XVIII ст.)
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Марк Міхайлавіч Моін (1903—1969) — беларускі тэатральны акцёр, рэжысёр.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 176-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Латвійскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Wejssenhof J. Rybiniszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. S. 147.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : [у 4 т.] (бел.) / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — Т. 4 / [складзены і падрыхтаваны да друку Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белкартаграфія» ў 2018 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Н. Г. Балтрушэвіч і інш.]. — 268, [3] с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 20.
- ↑ Melers M. Ebreju kapsētas Latvijā. Ebreju reliģiskā draudze «Šamir». — Rīga. 2006. ISBN 9984-19-904-5.
- ↑ Афіцыйны сайт Рыебінскага края Архівавана 3 красавіка 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
