Перайсці да зместу

Рыжкавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Рыжкавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 566 чал. (2008)
СААТА
7258828121
Рыжкавічы (Беларусь)
Рыжкавічы
Рыжкавічы
Рыжкавічы (Магілёўская вобласць)
Рыжкавічы
Рыжкавічы

Ры́жкавічы[1] (трансліт.: Ryžkavičy, руск.: Рыжковичи) — былая вёска ў Беларусі, у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. З’яўляліся адміністрацыйным цэнтрам Рыжкавіцкага сельсавета.

Знаходзіцца за 2 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Шклоў, за 28 км ад Магілёва, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Шклоў[2].

Вёска Рыжкавічы вядомая з XVI стагоддзя. Магнаты з роду Хадкевічаў пабудавалі тут кляштар дамініканцаў, таксама існавала ўніяцкая царква Пятра і Паўла.

У часы Другой сусветнай вайны Рыжкавічы былі захоплены нямецкімі войскамі 10 ліпеня 1941 года. Яўрэяў (як мясцовых, так і са Шклова, і з блізкіх вёсак, і яўрэяў-бежанцаў з Магілёва і іншых месцаў) сагналі ў гета ў Рыжкавічах. Нацысты размясцілі тут больш за 2700 яўрэяў, частку вязняў пасля перавялі ў Шклоў. Восенню і зімой 1941 года пачаліся масавыя забойствы, у кастрычніку 1941 года гета ў Рыжкавічах было цалкам знішчана.

У сярэдзіне XX стагоддзя была знішчана мясцовая царква.

14 снежня 2007 года, разам з вёскамі Маладзёжная і Малое Зарэчча, Рыжкавічы ўвайшлі ў склад горада Шклова[3].

  • 1999 год — 587 чалавек.
  • 2001 год — 607 жыхароў, 262 двары[2].
  • 2008 год — 239 двароў, 566 чалавек.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

Рыжкавічы вядомыя тым, што тут жыў і працаваў у 1980-я намеснікам старшыні калгаса імя Леніна і партаргам Аляксандр Лукашэнка. У сярэдзіне дзевяностых калгас заняпаў, а потым яго ліквідавалі. Дагэтуль тут жыве яго жонка Галіна.

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. а б БелЭн 2001.
  3. «Об изменении административно-территориального устройства Шкловского района». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 14 декабря 2007 г. № 5-25 Архівавана 9 студзеня 2017. (руск.)