Рыжскі трамвай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыжскі трамвай

Рыжскі трамвай (лат.: Tramvaju satiksme Rīgā) — від гарадскога грамадскага транспарту ў Рызе.

На 2009 год у Рызе дзейнічаюць 9 трамвайных маршрутаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1882 годзе быў заключаны дагавор канцэсіі паміж Рыжскай гарадской ўправай і генеральным консулам Швейцарыі ў Расіі інжынерам Эжэнам Дзюпонам. Дагавор прадугледжваў будаўніцтва першых ліній гарадской конкі (умяшчальнасць - да 40 пасажыраў). 23 жніўня 1882 г у Рызе былі адкрытыя 3 лініі. «A» - па Тэатральным бульвары-Александраўскай да Рэвельскай вуліцы. Лінія «B» пачыналася таксама з Тэатральнага бульвара, працягвалася на вуліцы Карлаўская міма Даўгаўмалскага рынку да моста. Трэцяя лінія «C» пачыналася з набярэжнай праходзіла па Маскоўскай вуліцы і сканчалася на Дзвінскай. У 1885 трамвайная гаспадарка была пераўтворана ў АТ «Рыжская конная чыгунка».

У 1900 годзе Рыжская гарадская ўправа акцыянернае таварыства Дзюпона падпісалі дагавор, згодна з якім на працягу паўтары гадоў патрабавалася пабудаваць некалькі ліній электрычнага транспарту. 11 (24) ліпеня 1901 года першы электрычны трамвай адправіўся ў шлях па лініі «Горад - Аляксандраўскія вароты».