Рыкарду Куарэжма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Рыкарду Куарэжма
Ricardo Quaresma - Inter Mailand (1).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Рыкарду Андрадэ Куарэжма Бернарду
Мянушкі Q7, RQ7, Цыган, Мустанг
Нарадзіўся 26 верасня 1983(1983-09-26)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Партугаліі Партугалія
Рост 173 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Турцыі Бешыкташ
Нумар 7
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2001 — 2003 Сцяг Партугаліі Спортынг (Лісабон) 59 (8)
2003 — 2004 Сцяг Іспаніі Барселона 22 (1)
2004 — 2008 Сцяг Партугаліі Порту 114 (24)
2008 — 2010 Сцяг Італіі Інтэрнацыянале 24 (1)
2009   Сцяг Англіі Чэлсі 4 (0)
2010 — 2012 Сцяг Турцыі Бешыкташ 46 (8)
2013 Сцяг ААЭ Аль-Ахлі (Дубай) 10 (2)
2014 — 2015 Сцяг Партугаліі Порту 42 (10)
2015 — Сцяг Турцыі Бешыкташ 4 (1)
Нацыянальная зборная**
2000 Сцяг Партугаліі Партугалія (да 17) 5 (2)
2000 — 2001 Сцяг Партугаліі Партугалія (да 19) 4 (0)
2002 — 2006 Сцяг Партугаліі Партугалія (да 21) 21 (6)
2003 — Сцяг Партугаліі Партугалія 40 (4)
Міжнародныя медалі
Кубкі канфедэрацый
Бронза Расія 2017
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
Золата Францыя 2016

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 ліпеня 2015.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2 кастрычніка 2015.

Рыка́рду Андра́дэ Куарэ́жма Берна́рду (парт.: Ricardo Andrade Quaresma Bernardo; нар. 26 верасня 1983, Лісабон, Партугалія) — партугальскі футбаліст, паўабаронца турэцкага клуба «Бешыкташ» і нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Спортынг»[правіць | правіць зыходнік]

Сваю кар’еру Рыкарду распачаў у 2001 годзе ў моладзевай акадэміі клуба «Спортынг». У сезоне 2000—2001 гадоў ён дэбютаваў у другой камандзе клуба, а на наступны год пераведзены ў склад асноўнай каманды. Дэбют Рыкарду ў партугальскай Суперлізе прыйшоўся на матч супраць «Порту». У сезоне 2002/2003 вынікі «Спортынга» не ўражвалі заўзятараў, якія абвінавачвалі ў гэтым трэнера Ласла Бёлёні, які не выпускаў на поле адначасова Куарэжму і Крыштыяну Раналду.

«Барселона»[правіць | правіць зыходнік]

У 2003 годзе Куарэжма быў прададзены ў «Барселону» за 6 млн еўра. Ён дэбютаваў у складзе каталонцаў у таварыскім матчы супраць «Мілана», дзе забіў свой ​​першы гол за клуб. Аднак з цягам часу ўзаемаадносіны Рыкарду з галоўным трэнерам «Барселоны» Франкам Райкардам не заладзіліся, і Куарэжма заявіў аб тым, што адмаўляецца выступаць за клуб, пакуль Райкаард не сыдзе з каманды.

«Порту»[правіць | правіць зыходнік]

У выніку Рыкарду пакінуў «Барселону», якая атрымала Дэку з «Порту», а ў абмен аддала Куарэжму і 15 млн еўра. Сваю кар’еру ў «Порту» Куарэжма пачаў з голу ў Суперкубку УЕФА і пераможнага мяча ў браму «Бенфікі» ў матчы на Суперкубак Партугаліі.

«Інтэрнацыянале»[правіць | правіць зыходнік]

1 верасня 2008 года Рыкарду падпісаў пяцігадовы кантракт з італьянскім клубам «Інтэрнацыянале» тэрмінам да 30 чэрвеня 2013 года[2]. Аднак за 2 няпоўных года ў складзе міланцаў Куарэжма па розных прычынах, галоўнай з якіх стаў недахоп трэнерскага даверу, гэтак і не здолеў наблізіцца да свайго ўзроўню часоў «Порту», правёўшы ў асноўным складзе нікчэмную колькасць гульняў.

«Бешыкташ»[правіць | правіць зыходнік]

13 чэрвеня 2010 года Куарэжма перайшоў у турэцкі «Бешыкташ»; сума трансферу склала 6 млн фунтаў[3]. Першыя галы за новы клуб Рыкарду забіў у матчах Лігі Еўропы 2010. У пачатку сакавіка 2012 года з’явілася інфармацыя, што Куарэжма адхілены ад працы з камандай пасля сваркі з галоўным трэнерам Карласам Карвалалам. Паводле паведамленняў турэцкіх СМІ, прычынай сваркі паслужыла замена партугальца ў перапынку матчу Лігі Еўропы супраць мадрыдскага «Атлетыка»[4]. Неўзабаве Куарэжма прынёс выбачэнні за свае выказванні[5], у выніку чаго канфлікт быў вычарпаны, і ігрок вярнуўся да гульняў за клуб. А затым стала вядома, што кіраўніцтва «Бешыкташа» адправіла Карвалала ў адстаўку[6].

Вяртанне ў «Порту»[правіць | правіць зыходнік]

Куарэжма вярнуўся ў «Порту» ў першы дзень 2014 года, больш за дзесяць тысяч заўзятараў віталі іграка на першай трэніроўцы[7]. Да вяртання Рыкарду правёў картокі час у Дубаі, дзе гуляў за мясцовы клуб «Аль-Ахлі».

Вяртанне ў «Бешыкташ»[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2015 года стала вядома аб магчымым вяртанні Куарэжмы ў «Бешыкташ». 22 ліпеня 2015 года падпісаў двухгадовы кантракт з турэцкім клубам[8].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У нацыянальнай зборнай Партугаліі Рыкарду дэбютаваў у чэрвені 2003 года ва ўзросце 20 гадоў у таварыскім матчы супраць зборнай Балівіі. 24 сакавіка 2007 года ён забіў свой ​​першы гол за зборную ў гульні супраць зборнай Бельгіі[9].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

«Спортынг»

«Порту»

«Інтэрнацыянале»

«Бешыкташ»

«Аль-Ахлі»

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Партугалія

  • Чэмпіён Еўропы: 2016

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]