Рыкард Нурдрак
Рыкард Нурдрак | |
---|---|
нарв.: Rikard Nordraak | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 12 чэрвеня 1842[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 сакавіка 1866[1] (23 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Georg Marcus Nordraach[d] |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Theodor Kullak[d] |
Прафесіі | кампазітар, акадэмічны музыкант |
Інструменты | фартэпіяна |
![]() |
Рыкард Нурдрак (нарв.: Rikard Nordraak; 12 чэрвеня 1842, Хрысціянія - 20 сакавіка 1866, Берлін) — нарвежскі кампазітар. Стрыечны брат Б’ёрнсцернэ Б’ёрнсана, у суаўтарстве з якім напісаў песню, якая стала пазней дзяржаўным гімнам Нарвегіі. З дзіцячых гадоў праяўляў музычныя здольнасці, у 15- гадовым узросце быў адпраўлены бацькамі ў Капенгаген для вывучэння бізнесу. Першапачаткова ён займаўся ў Капенгагене пад кіраўніцтвам Карла Людвіга Герлаха, а затым адправіўся ў 1859 годзе ў Берлін, дзе правёў амаль усё астатняе жыццё. Тут ён вучыўся ў Тэадора Кулака (фартэпіяна) і Фрыдрыха Кіля (кампазіцыя). У 1863 годзе быў апублікаваны яго першы опус - шэсць песень на вершы Б'ёрнсана; да гэтага ж часу адносіцца і песня «Ja, vi elsker dette landet» (Так, мы любім гэты край), упершыню выкананая 17 мая 1864 года на канцэрце з нагоды 50-годдзя нарвежскай Канстытуцыі; у далейшым гэтая песня стала адным з сімвалаў руху за незалежнасць Нарвегіі, а пасля атрымання незалежнасці - дзяржаўным гімнам. Яшчэ не завяршыўшы навучання, Нурдрак памёр ад туберкулёзу. Яго творчую спадчыну складаюць некалькі дзясяткаў песень, невялікія камерныя п'есы, музыка да некалькіх п'ес Б'ёрнсана.
Зноскі
- ↑ а б Rikard Nordraak // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нурдрок Рикард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 30 чэрвеня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рыкард Нурдрак