Рыкард Сандлер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рыкард Сандлер
Rickard Sandler - Sveriges styresmän.jpg
 
Партыя: Сацыял-дэмакратычная партыя Швецыі
Адукацыя:
Дзейнасць: дыпламат, выкладчык універсітэта, палітык
Месца працы:
Нараджэнне: 29 студзеня 1884(1884-01-29)[1][2]
Смерць: 12 лістапада 1964(1964-11-12)[1][2] (80 гадоў)
Бацька: Johan Sandler[d]

Рыкард Ёханес Сандлер (шведск.: Sandler Johannes Rickard; 29 студзеня 1884 — 12 лістапада 1964) — шведскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Адзін з лідараў Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі Швецыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1912—1914 гадах быў рэдактарам часопіса «Тыдэн». З 1912 па 1917 год абіраўся членам ніжняй палаты Рыксдага, з 1919 года — член верхняй палаты. У 1918—1920 гадах статс-сакратар міністэрства фінансаў. У 1920-я гады Р. Сандлер некалькі разоў займаў высокія пасады ў шведскім ўрадзе — міністра фінансаў (1920), міністра без партфеля (1921—1923), міністра гандлю (кастр. 1924 — студз. 1925) і прэм'ер-міністра (студз. 1925 — чэрв. 1926). Калі сацыял-дэмакраты ў 1932—1936 і 1936—1939 гадах фарміравалі ўрад у Швецыі, Р. Сандлер займаў пасаду міністра замежны спраў у верасні 1932 — снежні 1939 года, з перапынкам на некалькі месяцаў летам 1936 года. У 1939 годзе, у знак пратэсту выйшаў са складу ўрада, бо лічыў, што Швецыя аказвае недастатковую падтрымку Фінляндыі ў час савецка-фінляндскай вайны.

Аўтар перакладу трох тамоў «Капітала» К. Маркса на шведскую мову, працы пра СССР «Практычнае ажыццяўленне сацыялізму» і інш. прац па сацыяльных пытаннях.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Wahlbäck K. Rickard Sandlers nordiska politik // Socialdemokratin och svensk utrikespolitik: från Branting till Palme / d. B. Guldt, K. Kisgeld. — Stockholm, 1990. ISBN 91-971458-1-5 — S. 29-49.