Рыкі Ламберт
| | |||||||||||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
| Нарадзіўся |
16 лютага 1982[1][2][…] (43 гады) |
||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||
| Рост | 187 см | ||||||||||||||||||||||||
| Вага | 77 кг | ||||||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | нападаючы | ||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Ры́чард «Ры́кі» Ла́мберт (англ.: Richard «Rickie» Lambert; нар. 16 лютага 1982, Ліверпул, Англія) — англійскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Англіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Рыкі пачаў кар’еру ў клубе «Блэкпул», згуляў за каманду ўсяго тры матчы. Затым перайшоў у клуб «Маклсфілд Таўн» як вольны ігрок. У форме гэтага клуба ён з'яўляўся 44 разы і забіў 8 мячоў. У чэрвені 2002 года ён быў прададзены за рэкордныя 300 тысяч фунтаў у «Стокпарт Каўнці». За гэты клуб ён правёў 98 матчаў і забіў 18 мячоў. Пасля таго, як трэнер каманды расчараваўся ў ім, Рыкі перайшоў у «Рочдэйл» у лютым 2005 года як вольны ігрок[5].
У складзе «Рочдэйла» Ламберт з'явіўся 64 разы, забіўшы 28 галоў. Затым ён падпісаў кантракт з «Брыстал Роверс», гэта адбылося 31 жніўня 2006 года, у апошні дзень заявачнай кампаніі. Сума кантракту склала 200 тысяч фунтаў, на тэрмін у тры гады. 8 верасня 2008 года Ламберт падпісаў новы трохгадовы кантракт з клубам да лета 2011 года[6].
10 жніўня 2009 года перайшоў у «Саўтгемптан». Сума трансферу склала 1 млн фунтаў. 15 жніўня ў матчы супраць «Хадэрсфілд Таўн» Ламберт дэбютаваў за новую каманду. У гэтай жа сустрэчы ён забіў свой першы гол за клуб. Рыкі адгуляў ва ўсіх матчах першынства і забіў 36 мячоў ва ўсіх турнірах, стаўшы найлепшым бамбардзірам каманды. У другім сезоне, забіўшы 21 гол, Ламберт дапамог «Саўтгемптану» выйсці ў Чэмпіёншып. У канцы 2011 года клуб падоўжыў пагадненне з нападнікам да 2014 года. У новым сезоне Рыкі за сезон забіў 27 галоў, што дазволіла «святым» выйсці ў Прэм’ер-лігу. 19 жніўня дэбютаваў за клуб у Прэм’ер-лізе ў гульні супраць «Манчэстэр Сіці»[7]. У гэтай сустрэчы Ламберт забіў адзін з галоў. У найвышэйшай лізе англійскага футболу Рыкі працягваў забіваць за клуб. Пры гэтым за ўвесь час, што Ламберт гуляў за «святых» ён забіў 34 пенальці запар без промахаў, што з'яўляецца своеасаблівым рэкордам сярод футбалістаў. Падчас выступаў за «Саўтгемптан» Рыкі быў адным з лідараў клуба.
2 чэрвеня 2014 года Ламберт афіцыйна стаў футбалістам «Ліверпула» пасля праходжання медыцынскага агляду, падпісаўшы двухгадовы кантракт. Сума трансферу склала 4 млн фунтаў.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]8 жніўня 2013 года Рыкі Ламберт упершыню быў выкліканы да складу зборнай Англіі ва ўзросце 31[8], у той жа дзень, яго жонка нарадзіла яму трэцяе дзіця, дачку Белу[9]. Праз шэсць дзён ігрок забіў у дэбютным матчы сваім першым дотыкам у матчы супраць зборнай Шатландыі пасля 2 хвілін і 43 секунд пасля выхаду на замену Уэйну Руні[10]. 12 мая 2014 года Ламберт быў уключаны ў склад зборнай на чэмпіянат свету 2014 года.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Саўтгемптан»:
- Уладальнік Трафея футбольнай лігі: 2010
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Rickie Lambert // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Rickie Lambert // FBref
- ↑ https://www.theguardian.com/football/blog/2015/aug/01/rickie-lambert-liverpool-dream-sour-west-brom-
- ↑ http://www.independent.co.uk/sport/football/fa-league-cups/liverpool-on-the-spot-after-leaky-defence-leads-to-epic-shootout-9753938.html
- ↑ Rochdale in double transfer swoop. BBC Sport
- ↑ Lambert pens Rovers deal. Sky Sports
- ↑ Манчестер Сити VS. Саутгемптон 3:2. soccerway.com
- ↑ Rickie Lambert: England call for Southampton striker. BBC Sport.
- ↑ Lambert: A special day. Southampton FC.
- ↑ England v Scotland. BBC Sport.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рыкі Ламберт- Профіль на афіцыйным сайце «Брыстал Роверс»
- Статыстыка на Soccerbase
- Нарадзіліся 16 лютага
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Мерсісайдзе
- Ігракі ФК Блэкпул
- Ігракі ФК Стокпарт Каўнці
- Ігракі ФК Рочдэйл
- Ігракі ФК Брысталь Роверс
- Ігракі ФК Саўтгемптан
- Ігракі ФК Ліверпул
- Ігракі ФК Вест Бромвіч Альбіён
- Ігракі ФК Кардыф Сіці
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Ліверпуле
- Футбалісты Англіі
- Ігракі зборнай Англіі па футболе
- Ігракі ФК Маклсфілд Таўн