Рыма Іванаўна Шаршнёва
Рыма Іванаўна Шаршнёва | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 ліпеня 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 снежня 1942 (17 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Рыма Іванаўна Шаршнёва (28 ліпеня 1925, г. Добруш Гомельскай вобласці — 6 снежня 1942, Любанскі раён, Мінская вобласць) — удзельнiца партызанскага руху i камсамольскага падполля ў Мiнскай вобласцi ў Вялiкую Айчынную вайну.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Бацька Ян Іванавіч, удзельнік грамадзянскай вайны, працаваў у леснікоўстве, а маці , Лідзія Васільеўна, выхоўвала дочак, Рыму і Алу, у 1933 годзе сям’я пераехала ў Мінск, дзе нарадзілася малодшая — Святлана.
Вучылася ў 25-й беларускай узорнай школе імя А. Чарвякова. У 1941 годзе скончыла 9 класаў.
Калі пачалась Вялікая Айчынная вайна, бацька сышоў на фронт, а Рыма з маці і сёстрамі эвакуяваліся ў сяло Тоцкае Чкалаўскай вобласці (зараз Арэнбургская вобласць).
1 чэрвеня 1942 года паехала ў Маскву, дзе вучылася ў адмысловай выведшколе асновам баявой падрыхтоўкі, падрыўной справе, асаблівасцям партызанскай барацьбы ў тыле ворага. У жніўні 1942 года атрад імя Мікалая Гастэлы, які складаўся з юнакоў і дзяўчын 17-18 гадоў, выехаў з Масквы да лініі фронту. Шаршнёва была зацверджаная сувязной ЦК камсамола Беларусі і павінна была наладзіць сувязі паміж падпольнымі групамі.
25 лістапада 1942 года брыгада Розава, у якой ваяваў атрад імя Гастэла, атрымала загад аб ліквідацыі буйнога нямецкага гарнізона. Гарнізон знаходзіўся ў вёсцы Ломавічы Акцябрскага (зараз Светлагорскага) раёна. У баі кінулася на амбразуру дзота. Была цяжка параненая і праз дзесяць дзён памерла. Пахавана ў вёсцы Жывунь Любанскага раёна[1].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — С. 199.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 383. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 691. — 737 с. — 50 000 экз.