Рымска-Каталіцкая Царква ў Аўстрыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ры́мска-Каталі́цкая Царква́ ў А́ўстрыі — каталіцкая Царква лацінскага абраду на тэрыторыі Аўстрыі, з'яўляецца часткай Сусветнай Каталіцкай Царквы пад кіраўніцтвам Папы Рымскага, Рымскай Курыі і Канферэнцыі Аўстрыйскіх Біскупаў. Рымска-Каталіцкая Царква — найбуйнейшая па колькасці вернікаў хрысціянская Канфесія у Аўстрыі, з (паводле перапісу 2011 г.) 5,4 млн вернікаў, што складае каля 64,3 % ад насельніцтва краіны. З 2011 г. колькасць каталікоў лацінскага абраду ў Аўстрыі змяншаецца, асноўнай прычынай гэтага з'яўляецца секулярызацыя. Апошнія дадзеныя (на канец 2015 г.), якія былі пададзеныя непасрэдна Рымска-Каталіцкай Царквой у Аўстрыі, сцвярджаюць, што колькасць лацінскіх каталікоў у краіне — 5,21 млн вернікаў, што складае прыкладна 59,9 % насельніцтва Аўстрыі. Колькасць вернікаў, якія штонядзелю наведваюць набажэнствы — 623 195 чалавек, што з'яўляецца адносна высокім паказчыкам: фактычна 12 % каталікоў лацінскага абраду не прапускаюць нядзельныя службы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]