Рымскія канікулы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рымскія канікулыM:
Постар фільма
Жанр рамантычная камедыя[d], кінакамедыя[d], меладрама і фільм-драма[d][1]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Paramount Pictures
Працягласць 113 хв.
Краіна
Мова англійская
Год 1953
IMDb tt0046250

«Рымскія канікулы» (англ.: Roman Holiday) — амерыканская рамантычная камедыя з элементамі меладрамы 1953 года. Рэжысёр і прадзюсар Уільям Уайлер па літаратурным сцэнарыі Далтана Трамба. У галоўнай мужчынскай ролі Грэгары Пек, у галоўнай жаночай ролі Одры Хепбёрн. Першая значная роля Хепбёрн, якая прынесла актрысе прэмію «Оскар».

На цырымоніі 1954 года была ўручана і прэмія «Оскар» за лепшую літаратурную першакрыніцу. З-за «сімпатыі да камунізму» і «непавагі да Кангрэсу» (адмова сведчыць супраць калегаў) Далтана Трамба, які адседзеў год у турме, а затым быў уключаны ў «Чорны спіс Галівуду», ён працаваў інкогніта: яго імя нідзе не называлася і адсутнічала ў тытрах. Замест яго аўтарам сцэнарыя быў заяўлены Ян Мак-Лелан Хантэр, якому і ўручылі прэмію. Толькі ў 1993 годзе ўзнагарода была афіцыйна ўручана ўдаве Трамба. Толькі ў снежні 2011 года Гільдыя сцэнарыстаў ЗША вырашылася канчаткова закрыць гэтую гісторыю эпохі макартызму. У афіцыйнае апісанне фільма і ў тытры адноўленай версіі было ўнесена імя Далтана Трамба як аўтара літаратурнага сцэнарыя.

З моманту выхаду фільм не раз намінаваўся і ўзнагароджваўся прэстыжнымі кінематаграфічнымі ўзнагародамі. У 1999 годзе «Рымскія канікулы» ўнесены ў амерыканскі Нацыянальны рэестр фільмаў, «якія маюць асаблівае культурнае, гістарычнае або эстэтычнае значэнне».

Акцёры і ролі[правіць | правіць зыходнік]

  • Грэгары Пек — Джо Брэдлі, карэспандэнт «American News Service»
  • Одры Хепбёрн — прынцэса Ганна
  • Эдзі Альберт — Ірвін Радавіч, фатограф
  • Харкурт Уільямс — пасол у Італіі ад краіны, дзе кіруе бацька Ганны
  • Маргарэт Роўлінгс — графіня Верэберг, фрэйліна прынцэсы Ганны
  • Туліа Кармінаці — генерал Проўна
  • Ханс Хінрых — доктар Банаховен
  • Альфрэда Рыца — кіроўца таксі
  • Лаура Салары — сакратарка містэра Хенесі
  • Хартл Паўэр — містэр Хенесі, галоўны рэдактар ​​«American News Service»
  • Клаўдыа Эрмелі — Джавані, наглядчык у доме
  • Паала Барбоні — прыбіральшчыца ў кватэры Брэдлі
  • Гарэла Горы — вулічная прадаўшчыца абутку
  • Паала Карліні — Марыа Дэлані, цырульнік

Эпізод без слоў фотамадэлі Франчэскі ў доме Радавіча сыграла папулярная ў той час у Італіі акрыса фінскага паходжання Таня Вебер.

У масавай сцэне ў пачатку фільма на прыёме ў пасольстве граюць і рэальныя прадстаўнікі шляхты, напрыклад, Хары Сінгх (прадстаўлены пад сваім імем).

У масавай сцэне ў канцы фільма, калі прынцэса жадае пазнаёміцца ​​з журналістамі, гуляюць рэальныя журналісты, якія працавалі ў той час у Рыме. Яны прадстаўляюцца пад сваімі імёнамі і ад імя сваіх газет, напрыклад, Хуліа Марыёнес з іспанскай «La Vanguardia» або Марыс Мантабр з французскай «Le Figaro».

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 27 мая 2019.
  2. 2,0 2,1 https://www.filmaffinity.com/en/film646581.html Праверана 9 красавіка 2016.
  3. http://www.imdb.com/title/tt0046250/ Праверана 9 красавіка 2016.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 http://stopklatka.pl/film/rzymskie-wakacje Праверана 9 красавіка 2016.
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 5,5 5,6 5,7 5,8 5,9 http://www.imdb.com/title/tt0046250/fullcredits Праверана 9 красавіка 2016.
  6. 6,0 6,1 http://www.metacritic.com/movie/roman-holiday Праверана 9 красавіка 2016.
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 ČSFD — 2001.