Рымскія помнікі, Кафедральны сабор і царква Лібфраўэнкірхе (Трыр)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рымскія помнікі, Кафедральны сабор і царква Лібфраўэнкірхе ў Трыры*
Roman Monuments, Cathedral of St Peter and Church of Our Lady in Trier**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Мадэль рымскага імперскага горада Аўгуста Трэверорум у IV стагоддзі
Тып культурны
Крытэрыі i, iii, iv, vi
Спасылка 367
Рэгіён*** Еўропа і Паўночная Амерыка
Каардынаты 49°28′ пн. ш. 6°23′ у. д.HGЯO
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1986  (10 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Аб'ект Рымскія помнікі, Кафедральны сабор і царква Лібфраўэнкірхе складаецца з шэрагу рымскіх і сярэднявечных культурных помнікаў у Трыры і ў суседняй з ім камуне Ігель, якія ў 1986 годзе былі ўключаныя ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У заснаваным у 16 г. да н.э. Трыры добра захаваліся шматлікія помнікі рымскай архітэктуры, а таксама помнікі Сярэднявечча, частка з якіх была пабудавана на падмурках рымскіх будынкаў.

1 кастрычніка 2009 была выдадзена памятная залатая манета наміналам у 100 еўра, прысвечаная гэтаму аб'екту ЮНЕСКА.

Спіс помнікаў, уключаных у дадзены аб'ект[правіць | правіць зыходнік]

  • Рымскія культурныя помнікі ў Трыры:
    • Амфітэатр
    • Тэрмы Барбары
    • Імператарскія тэрмы
    • Базіліка Канстанціна
    • Порта Нігра (Чорная брама)
    • Рымскі мост
  • Сярэднявечныя культурныя помнікі ў Трыры:
    • Трырскі сабор
    • Царква Лібфраўэнкірхе
  • Рымскі культурны помнік у Ігелі:
    • Ігельская калона

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]