Рымскі кліматычны оптымум

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рымскі кліматычны оптымум — кароткі адрэзак субатлантычнага перыяду, які ахоплівае час з пачатку кіравання Актавіяна да прыкладна 400 г. н.э. Мяккі клімат спрыяў росквіту буйных імперый. Менавіта на гэты перыяд прыпадае максімальнае пашырэнне Рымскай імперыі.

Клімат Еўропы пацяплеў у параўнанні з папярэднім перыядам на 1—2 °C[1]. Клімат быў, верагодна, гарачым, але не сухім. Тэмпература прыкладна адпавядала сучаснай, а на поўнач ад Альпаў была нават вышэйшая за сучасную. У Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе панаваў больш вільготны клімат.

Кліматычным маркерам служыць распаўсюджванне цеплалюбнага прадстаўніка клаповых Heterogaster urticae, які падчас рымскага оптымуму быў выяўлены нават на тэрыторыі Ёрка[2]. Тэмпература для гэтага перыяду рэканструюецца пакуль з вялікай асцярожнасцю.

Адступленне альпійскага глетчара палепшыла праходнасць альпійскіх перавалаў і дазволіла рымлянам заваяваць Галію, Ніжнюю і Верхнюю Германію, Рэцыю і Норык, якія былі ўключаны ў склад імперыі. Пачынаючы з 280 г. н.э. у Германіі і Брытаніі пачынаецца культывацыя вінаграда і вытворчасць віна.

У Паўночнай Еўропе расце колькасць насельніцтва, у сувязі з чым готы, гепіды і вандалы ў IIIII стст. пачынаюць рухацца на поўдзень у пошуках новых земляў для пражывання. Першапачаткова яны пранікаюць на тэрыторыю Карпатаў і Прычарнамор’е.

За рымскім оптымумам прыйшоў кліматычны песімум ранняга Сярэднявечча. Новае пацяпленне ў Паўночным паўшар’і наступіла праз некалькі стагоддзяў, падчас сярэдневяковага кліматычнага оптымуму.

Зноскі

  1. Behringer (2007), S. 258.
  2. Behringer (2007), S. 108.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]