Рымскі форум
Амаль што ў кожным рымскім горадзе існаваў форум, — як цэнтр палітычнага, эканамічнага, культурнага і рэлігійнага жыцця. Самым першым месцам такога прызначэння быў Рымскі Форум (Forum Romanum) — форум у Рыме, які з'яўляецца люстэркам усёй рымскай гісторыі і лічыцца цэнтрам палітычнай улады ў горадзе Рым і ва ўсёй Рымскай Імперыі.
Раней на месце Рымскага Форума ляжала забалочаная даліна непадалёку ад Палатына, якую лацінскія пасельнікі выкарыстоўвалі ў якасці могілак. Масавае засяленне тэрыторыі стала магчымым толькі пачынаючы з 6 стагоддзя да н.э., пасля таго як балота асушылі з дапамогай старажытнарымскай сістэмы каналаў Клаака Максіма (Cloaca Maxima).
- Там, дзе сёння рынкі, былі раней тарфяныя балоты, дзіркі, перапоўненыя вадой, уздымаўся прыліў Тыбру. Гэта Лакус Куртый, там дзе зараз на сухім месцы стаіць алтар: зямля там, дзе раней было возера. Там дзе Велабрум суправаджае сёння ў святочным паходзе да Цыркусу, раслі калісьці зараслі вярбовага хмызняку, ды шапацеў чарот
- (Авід, Фасты, VI, 401-406)
Прыблізна ў 490 годзе да н.э. у даліне былі ўзведзены два храмы, прысвечаныя багам Сатурну і Кастару. З гэтай нагоды асяроддзе форума хутка ператварылася ў цэнтр маладога горада. Неўзабаве на поўдні ад Рымскага Форума была закладзена другая плошча — Камітый (Comitium). Большая частка рымскай палітыкі рабілася менавіта тут, таму што рэзідэнцыі сената, Курыя (Curia) і Ростра (Rostra) — грамадскія трыбуны аратараў, размяшчаліся ў непасрэднай блізасці адсюль.
У 145 годзе да н.э. цэнтр палітычных падзей Рыму зноў перамясціўся з Камітыя у Форум. Пасля смерці Гая Цэзара Камітый быў канчаткава ліквідаваны, а Форум значна пашыраны за конт стварэння так званага Юліанскага Форума (Forum Iulium). У часы кіравання Аўгуста значна змяніўся і знешні выгляд Форуму. Дзякуючы шырокааб'ёмнаму ужыванню мрамару ў афармленні архітэктурных элементаў плошчы, Рымскі Форум ператварыўся ў незвычайна раскошны архітэктурны комплекс, параўнальны, магчыма, з Акропалем у Афінах.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Бычыны форум
- Агора
- Крыніца Ютурны
- Базіліка Семпронія
- Храм Юпітэра Статара
- Базіліка Порцыя
- Вулканал
- Конная статуя Даміцыяна
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рымскі форум
- Platner, Samuel Ball; Ashby, Thomas. Forum_Romanum (англ.). A Topographical Dictionary of Ancient Rome. Bill Thayer’s Web Site.