Рымуні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Рымуні
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 28 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1591
Аўтамабільны код
4
Рымуні на карце Беларусі ±
Рымуні (Беларусь)
Рымуні
Рымуні (Гродзенская вобласць)
Рымуні

Рыму́ні[1] (трансліт.: Rymuni, руск.: Рымуни) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гудагайскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 13 км на паўднёвы захад ад Астраўца, 17 км ад чыг. ст. Гудагай на лініі Маладзечна—Вільнюс.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XIX ст. вёска ў Шумскай воласці Віленскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. Увходзіла ў маёнтак Кемяны. У 1860 годзе 55 рэвізскіх душ, уласнасць памешчыка Сідаровіча. У 1897 годзе ў вёсцы працавалі сукнавальня, вадзяны млын, размяшчаўся хлебазапасны магазін. У пач. XX ст. вёска ў Шумскай воласці Віленскага павета, непадалёку знаходзілася сядзіба (11 жыхароў) Камара.

У Першую сусветную вайну ў 1915 годзе мясцовасць занялі нямецкія войскі. Цягам 1919—1920 гадоў сюды заходзілі польскія войскі, бальшавікі. У 1920 годзе вёска апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 года — у міжваеннай Польскай Рэспубліцы. Вёска і асада належалі да Шумскай гміны Віленска-Трокскага павета Віленскага ваяводства.

З лістапада 1939 года ў складзе БССР.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 192 жыхары, 26 двароў.
  • 1909 год — 230 жыхароў.
  • 1909 год — 221 жыхар, 44 двары.
  • 1959 год — 98 жыхароў.
  • 2004 год — 48 жыхароў, 22 гаспадаркі.
  • 2014 год — 48 жыхароў, 26 гаспадарак.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

За 2 км на паўночны ўсход ад вёскі знаходзіцца археалагічны помнік — курганны могільнік, 25-30 насыпаў. Знойдзена спіральная фібула, сярэбранае кольца арбалетападобнай формы, 3 бронзавыя спіралі, жалезныя кольцы і серпападобная пласціна.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]