Рысавая папера
Выгляд
| Рысавая папера | |
|---|---|

Рысавая папера — высокагатункавая, тонкая, друзлая, з шурпатай паверхняй (падобнай на прамакальную) папера белага колеру. Атрымала сваю назву, відавочна, па зыходным прадукце для яе вырабу — рысавай саломе. У Расійскай імперыі ўжывалася ў другой палове XIX — пачатку XX стагоддзя для друку раскошных выданняў, а таксама выкарыстоўвалася ў якасці пракладкі паміж ілюстрацыямі ў асабліва мастацкіх выданнях.