Перайсці да зместу

Рысавыя тэрасы Хунхэ-Хані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рысавыя тэрасы Хунхэ-Хані
Выява
Рысавыя тэрасы ў Юньнані
Краіна
У адміністрацыйнай адзінцы
Каталожны код Памылка Lua у Модуль:Wikidata на радку 324: Функцыя для адлюстравання значэння не знойдзена..
Статус каштоўнасці Сусветная спадчына, Globally Important Agricultural Heritage Systems[d][1] і Ахоўны помнік дзяржаўнага значэння Кітая[2][3]
Плошча
  • 16 603,22 га
  • 29 501,01 га
Крытэрый Сусветнай спадчыны (2005) (iii)[d][4] і (v)[d]
Рысавыя тэрасы Хунхэ-Хані (Кітай)
Рысавыя тэрасы Хунхэ-Хані
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рысавыя тэрасы Хунхэ-Хані — сістэма тэрас для вырошчвання рысу  (укр.), размешчаная ў Хунхэ-Хані-Ійскай аўтаномнай прэфектуры  (руск.) правінцыя Юньнань (КНР). 22 чэрвеня 2013 года рысавыя тэрасы Хунхэ-Хані былі ўнесены ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Ужо з 2003 года гэтыя рысавыя тэрасы знаходзіліся пад аховай ЮНЕСКА як буферная зона аб’екта Сусветнай спадчыны нацыянальнага парку Тры паралельныя ракі  (руск.).

Размешчаны ў Паўднёва-кітайскай правінцыі Юньнань рысавыя тэрасы Хунхэ-Хані існуюць больш за 1300 гадоў. Мясцовыя жыхары па гэты дзень вырошчваюць на гэтых тэрасах рыс.

Рысавыя тэрасы распасціраліся па ўсім паўднёвым беразе ракі Хангха, самыя вядомыя рысавыя тэрасы знаходзяцца ў раёне Юаньян, дзе яны займаюць плошчу 12,6 тысяч га (каля 126 км²). Юаньян мае асабліва вільготны клімат, вельмі добры для вырошчвання рысу.

Культура рысавых тэрас

[правіць | правіць зыходнік]
Рысавыя тэрасы ў Бада

Каля 2000 гадоў таму продкі этнасу хані пасяліліся на берагах ракі Хангха у Юньнані і заклалі на прыбярэжных схілах першыя рысавыя тэрасы. Пасля была пабудавана вялікая сетка арашальных каналаў, дзякуючы якім сяляне выкарыстоўвалі для сваіх палёў дажджавую ваду з гор.

У той жа час на рысавых тэрасах пачалі разводзіць рыбу, якая мела там дастаткова вады і корму (водныя расліны і насякомыя). Дзякуючы рыбам рыс атрымліваў прыроднае ўгнаенне.

На працягу многіх стагоддзяў сяляне хані культывавалі такім чынам рыс, імкнучыся выконваць раўнавагу паміж прыродай і патрэбамі чалавека.