Рыса ў іерагліфіцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рыса ў іерагліфіцы — найменшая дазнакавая адзінка кітайскага пісьма, якая служыць для напісання іерогліфаў.

Да найпрасцейшых рыс адносяцца:

Кітайская назва Апісанне Выява Юнікод
点 (дзянь, diǎn) кропка ㇔ (U+31D4)
横 (хэн, héng) гарызантальная рыса ㇐ (U+31D0)
竖 (шу, shù) вертыкальная рыса ㇑ (U+31D1)
钩 (гоу, gōu) кручок няма асобнага знака
提 (ці, tí) узыходная рыса ㇀ (U+31C0)
弯 (вань, wān) выгнутая адкідная налева няма асобнага знака
撇 (пе, piě) адкідная налева з лёгкім выгінам ㇒ (U+31D2)
捺 (на, nà) адкідная направа ㇏ (U+31CF)

Усё асноўныя рысы ўваходзяць у Восем прынцыпаў іерогліфа юн у каліграфіі.

Ад найпрасцейшых элементаў ствараюцца вытворныя рысы: гарызантальная з кручком 乛 (хэнгоў), двойчы зламаная гарызантальная ㇅ (хэнчжэчжэ), гарызантальная з адкідной налева ㇇(хэнпэ).

Мэты[правіць | правіць зыходнік]

Вывучэнне і класіфікацыя сімвалаў CJK выкарыстоўваецца для:

  • разуменне каліграфіі кітайскіх іерогліфаў: правільны спосаб напісання, фарміраванне формы і парадак нанясення рыс, неабходны для разборлівасці знакаў;
  • разуменне, як змяняюцца рысы ў залежнасці ад стылю ці шрыфту, якія прымяняюцца да іерогліфа;
  • вызначэнне правілаў наймення і падліку штрыхоў для выкарыстання ў слоўніках;
  • выкарыстанне ў камп'ютарнай графіцы.

Унікод[правіць | правіць зыходнік]

У рамках кадзіравання кітайскіх сімвалаў было некалькі прапаноў па выяўленню штрыхоў CJK, усяго каля 35 ~ 40 запісаў. Найбольш прыкметным з'яўляецца бягучы блок Unicode "Рысы CJK" (U + 31C0..U + 31EF) з 36 тыпамі рысаў:

CJK Strokes
  0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 A B C D E F
U+31Cx
U+31Dx
U+31Ex