Рыс Іванс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыс Іванс
Rhys Ifans
Імя пры нараджэнні Рыс Оўайн Эванс
Rhys Owain Evans
Дата нараджэння 22 ліпеня 1967(1967-07-22)[1][2] (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Вялікабрытанія
Адукацыя
Прафесія тэатральны акцёр, кінаакцёр, акцёр, тэлеакцёр, музыкант
Кар’ера 1990 — цяперашні час
Кірунак драма, камедыя, меладрама
Узнагароды
IMDb ID 0406975
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыс Іванс (англ.: Rhys Ifans, [r̥ɨːs ˈivans]; імя пры нараджэнні: Рыс Оўайн Эванс (анг. Rhys Owain Evans), нар. 22 ліпеня 1967, Хаверфордуэст, Уэльс, Вялікабрытанія) — уэльскі акцёр і музыкант.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ранняе жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Рыс Іванс нарадзіўся 22 ліпеня 1967 года ў Пембрукшыры ў сям’і педагогаў. Рыс вырас у горадзе Рыцін, у паўночным Уэльсе, і атрымаў пачатковую адукацыю ў школе Ysgol Pentrececleyn, дзе працавала яго маці.

Пасля Іванс паступіў у сярэднюю школу Ysgol Maes Garmon у Молдзе, Флінтшыр. Па сканчэнні яшчэ некаторага часу ён стаў вывучаць акцёрскае майстэрства ў розных моладзевых тэатральных аб’яднаннях.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 1990 годзе Рыс Іванс прыняў удзел у стварэнні дзіцячай віктарыны і тады ж прыцягнуў увагу прыхільнікаў творчасці. Пасля — Рыс прыняў удзел яшчэ ў масе тэлевізійных праектаў, і толькі потым стаў актыўна здымацца ў кіно і іграць у лонданскім Каралеўскім нацыянальным тэатры (Royal National Theatre). Акрамя таго, Іванс на працягу некаторага часу выступаў у рок-гурце Super Furry Animals, дэманструючы і талент вакаліста.

Сярод прац акцёра сярэдзіны дзевяностых гадоў і пачатку новага тысячагоддзя — ролі ў такіх карцінах, як «Вулічнае жыццё» (1995), «Аўгуст» (1996), «Горад-блізня» (1997), «Танцы падчас Луназы» (1998), «Трансплантант» (1999), «Нотынг Хіл» (1999), «Іржавы алюміній» (2000), «Кевін і Перы ўрабляюць усіх» (2000), «Дублёры» (2000), «Формула 51» (2001), «Кірмаш славалюбства» (2004) і «Ганібал: Узыходжанне» (2007).

У 2000 г. намінаваўся на прэмію BAFTA у якасці лепшага акцёра другога плану за ролю Знітоўка ў фільме «Нотынг Хіл», аднак перамога адышла Джуду Лоу.

У 2005 годзе Рыс стаў уладальнікам прэстыжнай прэміі BAFTA — за ролю коміка Пітэра Кука ў тэлевізійным фільме «Не толькі, але заўсёды» (2004)[3]. Дарэчы, у тым жа годзе Іванс з’явіўся ў відэа кліпе рок-гурта Oasis — знятым на песню «The Importance of Being Idle» — і тады ж ганараваўся ўзнагародай Video Of the Year. Не дзіва, бо Рыс Іванс ужо меў вопыт падобнага роду дзейнасці — ён здымаўся ў кліпах «God! Show Me Magic», «Hometown Unicorn» (для гурта Super Furry Animals), а таксама — у кліпах «Mulder and Scully» (для гурта Catatonia) і «Mama Told Me Not To Come» (для гурта Stereophonics).

У снежні 2006 года Рыс ізноў з’явіўся на лонданскай сцэне (апошні раз ён іграў у тэатры ў 2003) і зноў уразіў прыхільнікаў тэатра неардынарнай гульнёй.

З 2007 года акцёр стаў выступаць у складзе валійскай псіхадэлічнай рок-гурта The Peth, першы канцэрт якой адбыўся 28 верасня 2008 года — у папулярнай канцэртнай зале Брытаніі Southampton Soul Cellar[4]. Аднак, неўзабаве заявіў пра свой сыход з яе[5].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Малодшы брат Рыса, Лір, таксама акцёр. Браты разам здымаліся ў фільме «Горад-блізня».

Меў стасункі з Сіенай Мілер[6] і нават прасіў яе рукі[7]. Зрэшты, пара распалася, бо па прызнанні Сіены іх адносіны «ніколі не былі сур’ёзнымі… і яна не гатовая да шлюбу»[8]. Пасля разрыву з Сіенай быў заўважаны ў кампаніі з Кімберлі Сцюарт[9]. Пачынаючы з 2011 г. сустракаецца з актрысай Ганнай Фрыл[10].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]