Рыта Сангалі
Рыта Сангалі | |
---|---|
італ.: Rita Sangalli | |
![]() Рыта Сангалі (1874) | |
Дата нараджэння | 20 жніўня 1849 ці 1850[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лістапада 1909 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесія | харэограф, балерына, спявачка |
![]() |
Рыта Сангалі (італ.: Rita Sangalli, 20 жніўня 1849 — 3 лістапада 1909)[2] — італьянская артыстка балета.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў Антэньяце.
Танцавала ў італьянскіх правінцыях Асці, П’ячэнца і Турын. У 1865 годзе скончыла школу «Ла Скала» у О. Юса[3], дэбютавала ў тым жа годзе ў Мілане ў тэатры «La Scala» ў балеце Поля Тальёні (1808—1884) «Прыгоды Фліка і Флока» на музыку П. Л. Гертэля.[4] Пасля яе нанялі ў Тэатр Яе Вялікасці ў Лондане. У тым жа годзе яна выехала ў ЗША і заснавала ўласную трупу ў Нью-Ёрку.
Сангалі гастралявала па Амерыцы ў Каліфорніі, Каларада, Арэгон і да Солт-Лэйк-Сіці ў 1866—1870 гадах.[3] Разам з Мары Банфанці выступала ў музыкальнай пастаноўцы «Чорны жулік» (англ.: The Black Crook) Дэвіда Косты, а затым трыумфавала ў пантамімах «Humpty Dumpty» (1868) і «Hickory Dickory Dock» (1869).

У 1872—1883 вядучая танцоўшчыца парыжскай Оперы.[3]
У 1872 годзе Сангалі выканала галоўную ролю ў паспяхова адноўленай пастаноўцы балета «Ручай» Л. Дэліба. У тым жа годзе яна далучылася да балетнай трупы Парыжскай оперы, дзе выступала ў шматлікіх прэм’ерах, у тым ліку ў балетах«Сільвія» (пастаўлены Л. А. Мерантам 14 чэрвеня 1876 года), «Yedda» А. Метра (1879) і «Намуна» Э. Лало (6 сакавіка 1882) (балетмайстар Л. Петыпа).
Выступленне Р. Сангалі ў галоўнай партыі ў балеце «Yedda» А. Метра (1879, балетмайстар Луі Мерант) прадэманстравала яе выдатны драматычны талент. Сангалі спалучала акадэмізм, уласцівы французскай школе, з экспрэсіўнасцю і віртуозным майстэрствам (валодала «сталёвым наском»), уласцівымі танцоўшчыцам італьянскай школы.[3]
Аўтар кнігі «Тэрпсіхора» (1875).[3]
Сангалі сышла са сцэны ў 1884 годзе і выйшла замуж за Роберта-Мары-Жана Марка, барона дэ Сен-П’ера 8 верасня 1886 года ў Парыжы.
У жніўні 1901 года Сангалі і Мары Банфанці выступалі ў Метрапалітэн-оперы падчас першага сезона балета ў Нью-Ёрку.[5]
Рыта Сангалі памерла ў італьянскім Карпезіна-д’Арчэласка 3 лістапада 1909 года. Пахавана на могілках Пасі.
Зноскі
- ↑ а б в Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Cohen, Selma Jeanne; Foundation, Dance Perspectives (1998). International encyclopedia of dance: a project of Dance Perspectives Foundation, Inc. Oxford University Press. pp. 514–515. ISBN 978-0-19-512309-8.
- ↑ а б в г д Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
- ↑ Craine, Debra; Mackrell, Judith (19 August 2010). The Oxford Dictionary of Dance. Oxford University Press. pp. 395–. ISBN 978-0-19-956344-9.
- ↑ «Revival of the Ballet», The New York Times, September 1, 1901, p. SM3.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Barbara Mackin Barker. The American careers of Rita Sangalli, Giuseppina Morlacchi and Maria Bonfanti: nineteenth century ballerinas. New York University, Graduate School of Arts and Science, 1981.