Рыта з Касіі
Рыта з Касіі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1381[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 мая 1457[3][4] ці 22 мая 1457[5] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
У ліку | святы |
Дзень памяці | 22 мая[6] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рыта з Касіі (1360 ці 1380, Перуджа, Італія — 22 мая 1457, Касія) — каталіцкая святая, законніца, апякунка ў цяжкіх справах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Насуперак сваёй волі яна мусіла ўзяць шлюб з Фердынандо Манчыні, якому нарадзіла дваіх сыноў. Калі яе муж быў забіты ў 1401 годзе, сыны паабяцалі крывавую помсту. Рыта горача малілася, каб яе дзеці не былі забойцамі. Сыны памерлі ў 1402 годзе.
Рыта хацела ўступіць ў ордэн аўгустынак у Касіі, але яе не прынялі туды адразу. Традыцыя кажа, што ў начным аб’яўленні яна ўбачыла святых Яна Хрысціцеля, Аўгустына і Мікалая з Таленціно, якія правялі яе да брамаў кляштара. Пасля шматразовых адмоваў Рыту ўрэшце прынялі ў ордэн у 1407 годзе.
Святая пастаянна разважала над мукай Пана, а ў знак таго, што яна непасрэдна ўдзельнічае ў гэтай муцы, атрымала стыгмат — яе чало працяла церне.
Гэты знак яна мела з 1432 года на працягу 15 гадоў, да смерці. Апошнія чатыры гады Рыта правяла ў ложку, знясіленая цяжкай хваробай.
Святая памерла ў сваім кляштары аўгустынак 22 мая 1457 года. Ужо на наступны дзень пасля смерці Рыты здарыліся цуды праз яе заступніцтва. Яна стала вядомай як апякунка ў цяжкіх справах і нават безнадзейных жыццёвых сітуацыях. Праз 10 гадоў пасля смерці яе цела, якое засталося непашкоджаным, было перанесена ў сакрыстыю касцёла пры яе кляштары.
У 1937 годзе каля яго была пабудавана базыліка, якая стала мэтай шматлікіх пілігрымак. У 1627 годзе Папа Урбан VIII беатыфікаваў Рыту, a ў 1900 годзе Леў ХІІІ.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]З 1904 года ў Рыме дзейнічае Брацтва св. Рыты, а ў Вюрцбургу з 1911 года існуе заснаваная аўгустынцамі супольнасць сясцёр святой Рыты. Ва ўсім свеце, можна сустрэць касцёлы ў яе гонар. У Германіі 22 мая арганізуюцца пілігрымкі да святой Рыты, рэліквіі якой знаходзяцца ў касцёле св. Юзафа ў Майнцы[7].
Зноскі
- ↑ Rita da Cascia // Enciclopedia delle donne Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ s. Rita de Cassia // Catalogue of the Library of the Pontifical University of Saint Thomas Aquinas Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://web.archive.org/web/20190713191213/https://www.preghiereperlafamiglia.it/santa-rita.htm
- ↑ http://www.katolikus.hu/szentek/0522.html
- ↑ Rita // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ (not translated to mul) Evolución del Calendario Romano postconciliar (1969–2014) // Ephemerides Liturgicae: commentarium trimestre de re liturgica — 2015. — Т. 129. — С. 443–444. — ISSN 0013-9505
- ↑ 22 мая — успамін святой Рыты, апякункі ў цяжкіх справах