Рытміка (літаратура)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рытміка, літаратура)

Ры́тміка — раздзел вершазнаўства, які вывучае рытмічныя асаблівасці верша як моўнай сістэмы (асноўныя і дапаможныя рытмастваральныя кампаненты, сістэму паўтораў, паўзаў і г. д.), змястоўнасць вершаванага рытму, займаецца параўнальным даследаваннем рытму ў вершаваных творах розных літаратурных стыляў і напрамкаў. Рытм — адна з самых істотных асаблівасцей літаратурнага твора, і ўвасабляецца ён у больш-менш раўнамерным паўтарэнні асобных кампанентаў мастацкага тэксту праз пэўныя прамежкі (апавяданне і паказ учынкаў, напружанае і аслабленае дзеянне, трагічныя і камічныя сцэны, метафорыка і аўталогія і г. д.). Рытм — галоўная прымета верша.

Рытміка цесна звязаная з іншым раздзелам вершазнаўства — метрыкай. У беларускім вершазнаўстве канкрэтным аналізам рытмікі ўпершыню заняўся М. Багдановіч. У 70-я гады XX ст. пашырэнне набыў статыстычны метад даследавання рытмічных з'яў беларускага верша. Аднак грунтоўнае даследаванне рытмікі беларускага верша па сутнасці толькі пачынаецца.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]