Рыфская вайна
Рыфская вайна | |||
---|---|---|---|
![]() | |||
Дата | 1 чэрвеня 1921 — 27 мая 1926 | ||
Месца | Паўночнае Марока | ||
Вынік | перамога іспана-французскіх войск | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
![]() |
Рыфская вайна, таксама франка-іспана-рыфская вайна — вайна Іспаніі і Францыі (з 1925) супраць саюза берберскіх плямёнаў Рыфскай рэспублікі ў рэгіёне Эр-Рыф, на тэрыторыі цяперашняга Марока.
Канфлікт пачаўся ў 1921 годзе ў Іспанскім Марока. Да снежня 1924 года паўстанцкая рыфская армія (каля 50 тыс.чал.), якую ўзначальваў Абд аль-Керым аль-Хатабі, нанесла шэраг паражэнняў іспанцам і адцясніла праціўніка на ўзбярэжжа. Уплыў Рыфскай рэспублікі распаўсюдзіўся амаль на ўсю тэрыторыю іспанскай зоны Марока. У красавіку 1925 года рыфская армія, аказваючы падтрымку паўсталым плямёнам гезауа і санхаджа, перайшла ў наступленне і супраць французскай арміі. 100-тысячны французскі кантынгент, нягледзячы на цяжкую артылерыю, танкі і авіяцыю, вымушаны быў адступіць, пакінуўшы 43 з 66 памежных пастоў. У гэтай абстаноўцы ў чэрвені Іспанія і Францыя заключылі пагадненне аб блакадзе ўзбярэжжа Марока і сумесных дзеяннях супраць Рыфскай рэспублікі.
Колькасць французскіх экспедыцыйных сіл узрасла да 325 000 (разам з тубыльцамі), іспанцаў — да 200 000. У пачатку верасня ў бухце Алусемас высадзіўся іспанскі дэсант, які трыма калонамі пачаў прасоўвацца ўглыб тэрыторыі Марока. Ужо 2 кастрычніка пала сталіца Адждыр. У маі 1926 года іспанцы і французы войскі ў наступленне ў раёне ракі Керт, акружылі групоўку рыфскай арміі і нанеслі ўдар па яе штаб-кватэры ў горадзе Таргіст. Рыфскія войскі 27 мая спынілі супраціўленне. Палонны Абд аль-Керым быў сасланы на востраў Рэюньён у Індыйскім акіяне. Аднак у шэрагу раёнаў узброеная барацьба працягвалася да 1934.
Прычыны паразы рыфаў складаліся галоўным чынам у ваеннай перавазе Францыі і Іспаніі, якія ўжывалі танкі, самалёты і хімічную зброю супраць слаба ўзброеных атрадаў паўстанцаў. Тым не менш, еўрапейскія арміі панеслі цяжкія страты ў ходзе канфлікту.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- ФРА́НКО-ИСПА́НО-РИ́ФСКАЯ ВОЙНА́ 1925–26 // Большая российская энциклопедия.