Перайсці да зместу

Рыфская мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыфская мова
Саманазва Tarifit
تاريفيت‎
ⵜⴰⵔⵉⴼⵉⵜ‎
Краіны Сцяг Марока Марока
Рэгіёны Усходняя вобласць
Танжэр — Тэтуан — Эль-Хасейма
Фес-Мекнес
Афіцыйны статус Марока (дзяржаўная)
Агульная колькасць носьбітаў 4 млн
Статус у бяспецы[d]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Афрыкі

Афразійская макрасям'я

Бербера-гуанцкая сям'я
Берберская падсям'я
Паўночная галіна
Зенецкая група
Рыфская падгрупа
Пісьменнасць лацінскае пісьмо
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3 rif
WALS brf
Atlas of the World’s Languages in Danger 699
Ethnologue rif
IETF rif
Glottolog tari1263

Рыфская мова (саманазва: tarifit / ⵜⴰⵔⵉⴼⵉⵜ, араб. تاريفيت‎‎, ісп.: Rifeño, фр.: Rifain) — мова рыфаў, адносіцца да групы берберскіх моў, распаўсюджана на поўначы Марока. Носьбітамі рыфскай мовы па ўсім свеце з'яўляюцца каля 4 мільёнаў чалавек. Як правіла, гэтыя людзі шматмоўныя і валодаюць адначасова арабскай.

Мараканец-носьбіт рыфскай мовы

Рыфская мова прызнаная ў Марока адной з афіцыйных моў і выкарыстоўваецца ў дзяржаўным справаводстве.

Раней у якасці графічнай асновы рыфскай мовы выкарыстоўваўся арабскі алфавіт. У наш час больш распаўсюджаны лацінскі алфавіт. У 1970-х гадах прадпрымаліся спробы адаптаваць старажытналівійскае пісьмо, якім карыстаюцца ў роднасных туарэгскіх мовах.

Арэал рыфскай мовы на поўначы Марока

Паводле класіфікацыі, прадстаўленай у даведніку моў свету Ethnologue, мова рыф (тарыфіт) разам з мовай сенхаджа ўтвараюць адну з 6 падгруп зенецкай групы паўночнаберберскай галіны[1].

Доля гаворачых на рыфскай мове ў абласцях і правінцыях Марока (паводле даных перапісы 2004 года)[2]

У класіфікацыі, апублікаванай у працы С. А. Бурлак і С. А. Старасціна «Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства», названая падгрупа ў складзе зенецкіх моў пазначана як «паўночнамараканская»[3]. Брытанскі лінгвіст Роджэр Бленч уключае ў склад рыфскага кластара мовы і (ці) дыялекты шаўя, тыдыкельт, туат, гхмара, тлемсен і шэліф басін. Мова сенхаджа (сенхажа) аднесена ў гэтай класіфікацыі да групы мзаб-уаргла[4].

Рыфская мова ўключае заходні, цэнтральны і ўсходні дыялекты.

  1. Simons G. F., Fennig C. D.: Afro-Asiatic. Berber. Northern. Zenati (англ.). Ethnologue: Languages of the World (20th Edition). Dallas: SIL International (5 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2017. Праверана 30 кастрычніка 2017. (Праверана 30 кастрычніка 2017)
  2. Recensement général de la population et de l'habitat 2004 (фр.). Haut-Commissariat au Plan du Maroc. Centre National de Documentation (5 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2017.Шаблон:Проверено
  3. Бурлак С. А., Старостин С. А. Приложение 1. Генетическая класификация языков мира. Афразийские (= семитохамитские) языки // Сравнительно-историческое языкознание. — М.: Академия, 2005. — С. 338—341. — ISBN 5-7695-1445-0.Шаблон:Проверено
  4. Blench, Roger.. The Afro-Asiatic Languages. Classification and Reference List (англ.) (pdf) P. 13. Cambridge: Roger Blench Website. Publications (5 красавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2013. (Праверана 30 кастрычніка 2017)
  • Языковая ситуация в странах Азии и Африки : [Сборник статей] / АН СССР. Ин-т народов Азии ; [Ред. коллегия: И. Ф. Вардуль и др.]. - Москва : Наука, 1967. - 191 с. : граф., карт.; 21 см.
Wikimedia Incubator
Wikimedia Incubator