Рыхард Пфайфер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рыхард Пфайфер
ням.: Richard Pfeiffer
Richard Pfeiffer.jpg
Дата нараджэння 27 сакавіка 1858(1858-03-27)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 верасня 1945(1945-09-15)[2] (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, выкладчык універсітэта, урач
Навуковая сфера Бактэрыялогія
Месца працы
Член у
Commons-logo.svg Рыхард Пфайфер на Вікісховішчы

Ры́хард Фры́дрых Яга́нес Пфа́йфер (ням.: Richard Friedrich Johannes Pfeiffer; 27 сакавіка 1858, г. Здуны, Польшча — 15 верасня 1945) — нямецкі бактэрыёлаг, імунолаг і гігіеніст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пфайфер вывучаў медыцыну ў Берліне і атрымаў навуковую ступень у 1880 годзе. Затым да 1889 года ён быў ваенным урачом. У 18871891 гадах працаваў асістэнтам у Роберта Коха ў Берліне, дзе і абараніў доктарскую дысертацыю ў 1891 годзе.

З 1891 года прафесар Інстытута інфекцыйных хвароб у Берліне, з 1899 года — Інстытутаў гігіены ў Кёнігсбергу, у 1909—1926 гадах - у Брэславе.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па вывучэнні грыпу, малярыі, брушнога тыфу, халеры, чумы і інш., агульнай гігіене, праблемах імунітэту. Адкрыў шэраг бактэрый, апісаў (разам з інш.) бактэрыёліз халерных вібрыёнаў пад уплывам спецыфічнай імуннай сывараткі, паказаў утварэнне лізінаў пры ўвядзенні ў арганізм забітых культур бактэрый, што прывяло да выкарыстання прышчэпак супраць тыфу і халеры іх забітымі (ці аслабленымі) культурамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.
  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116163895 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 Richard Friedrich Johannes Pfeiffer // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Richard Friedrich Johannes Pfeiffer // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.