Рыхеза Дацкая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Рыхеза Дацкая
Richeza of Sweden (1210) effigy (drawing c 1860).jpg
Каралева-кансорт Швецыі
1210 — 10 красавіка 1216
Папярэднік Інгегерд Біргерсдотэр
Пераемнік Хелена Петэрсдатэр Странгэ

Нараджэнне 1182[1]
Смерць 8 мая 1220
Месца пахавання
Род Эстрыдсены
Бацька Вальдэмар I Вялікі
Маці Сафія Валадараўна
Муж Эрык X, кароль Швецыі[2]
Дзеці Інгеборг Эрыксдоцір, Эрык Шапялявы, Q4979518?, Mariana de Suecia[d], Martha Eriksdotter[d] і Helen Eriksdottir[d][3]
Веравызнанне каталіцтва
Commons-logo.svg Рыхеза Дацкая на Вікісховішчы

Рыхеза Дацкая (дацк.: Richeza af Danmark, шведск.: Rikissa av Danmark; 1182, Рынгстэд, Зеландыя — 8 мая 1220, Рынгстэд, Зеландыя) — дацкая прынцэса з дынастыі Эстрыдсенаў, дачка Вальдэмара I Вялікага, караля Даніі; жонка караля Швецыі Эрыка X.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рыхеза Дацкая нарадзілася ў 1190 годзе. Яна была дачкой караля Вальдэмара I Дацкага і князёўны Сафіі Менскай. Рыхеза атрымала імя ў гонар бабулі па матчынай лініі, каралевы Рыхезы Польскай.

У 1210 годзе кароль Эрык X Шведскі, які зрынуў свайго папярэдніка караля Сверкера II Шведскага, жадаючы добрасуседскіх адносін з Даніяй, ў якой традыцыйна падтрымлівалі дынастыю Сверкераў супраць дынастыі Эрыксанаў, ажаніўся з Рыхезай Дацкай, сястрой караля Вальдэмара II Дацкага.

Пры жыцці мужа, каралева нарадзіла выключна дачок, і толькі пасля яго смерці ў 1216 годзе, былая ў той час цяжарнай, ўдава каралева нарадзіла адзінага сына, будучага караля Эрыка XI Шведскага. Новы кароль Юхан I Шведскі з дынастыі Сверкераў выгнаў са Швецыі членаў дынастыі Эрыксанаў. Разам з дзецьмі, Рыхеза Дацкая вярнулася на радзіму, дзе памерла ў 1220 годзе, не дажыўшы ні да ўсшэсця яе сына на пасад Швецыі ў 1222 годзе, ні да вяселляў сваіх дачок.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У сям’і Рыхезы дацкай і Эрыка X шведскага нарадзіліся чатыры дачкі і адзін сын.

Продкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://www.findagrave.com/memorial/15919788
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Рыхеза Дацкая на сайце дацкага біяграфічнага лексікону.
  • Åke Ohlmarks. Alla Sveriges drottningar (Усе каралевы Швецыі) (шведск.)