Рычард Анушкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рычард Анушкевіч
англ.: Richard Anuszkiewicz
Дата нараджэння 23 мая 1930(1930-05-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 мая 2020(2020-05-19)[4][5] (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, скульптар, дызайнер
Месца працы
Вучоба
Мастацкі кірунак Оп-арт
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рычард Анушкевіч (англ.: Richard Anuszkiewicz; 23 мая 1930, Эры, Пенсільванія — 19 мая 2020, Энглвуд, Нью-Джэрсі) — амерыканскі мастак, адзін з арганізатараў руху оп-арт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын польскага эмігранта. У 1948—1953 гадах вучыўся ў Інстытуце мастацтва ў Кліўлендзе, у 1953—1955 гадах — у школе мастацтва і архітэктуры пры Ельскім універсітэце ў Нью-Хейвене ў Джозефа Альберса, у Кенцкім універсітэце ў горадзе Кент, штат Агая, атрымаўшы ў 1956 годзе ступень бакалаўра. Выкладаў у Вісконсінскім, Карнелскім, Кенцкім універсітэтах.

У 1957 годзе пераехаў у Нью-Ёрк, працаваў захавальнікам Музея сучаснага мастацтва. Пасля ўдзелу ў знакамітай выставе «Адчувальнае вока», якая адбылася ў 1965 годзе ў Нью-Ёрку, заняў адну з вядучых пазіцый сярод прадстаўнікоў плыні оп-арт. У 1960—1970-х гадах супрацоўнічаў з Вікторам Вазарэлі і Брыджэт Рылі.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Richard Anuszkiewicz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б https://zkm.de/en/person/richard-anuszkiewicz Праверана 30 чэрвеня 2022.
  4. https://www.barrettfuneralhome.net/obituaries/Richard-Anuszkiewicz/
  5. https://www.artforum.com/news/richard-anuszkiewicz-1930-2020-83108
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  7. http://americanabstractartists.org/current-members/past/ Праверана 20 кастрычніка 2018.