Рычард Борчэрдс
Рычард Борчэрдс | |
---|---|
англ.: Richard Ewen Borcherds | |
![]() | |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Дата нараджэння | 29 лістапада 1959[1] (65 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Філдсаўская прэмія (1998) член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] прэмія Уайтхеда[d] (1992) правадзейны член Амерыканскага матэматычнага таварыства[d] (2013) |
Сайт | math.berkeley.edu/~reb/ |
![]() |
Рычард Юэн Борчэрдс (англ.: Richard Ewen Borcherds, нар. 29 лістапада 1959) — брытанскі матэматык, лаўрэат міжнародных прэмій. Знакаміты работамі ў галіне тэорыі рашотак, тэорыі лікаў, тэорыі груп і бясконцамерных алгебр, а таксама сваім адукацыйным матэматычным каналам на ютубе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рычард Борчэрдс нарадзіўся ў 1959 годзе ў Кейптаўне. Яго бацька быў доктарам фізікі і выкладаў фізіку ў Кейптаўнскім універсітэце; двое з трох братоў Рычарда сталі выкладчыкамі матэматыкі. Калі Рычарду быў адзін год, яго сям’я перабралася з Паўднёвай Афрыкі ў Вялікабрытанію, і пасялілася ў Бірмінгеме, дзе бацька Рычарда стаў выкладчыкам фізікі ў Бірмінгемскім універсітэце.
Рычард з дзяцінства наведваў школу Караля Эдуарда ў Бірмінгеме, дзе захапіўся шахматамі, і ў 14-гадовым узросце стаў чэмпіёнам Мідленда сярод асоб маладзейшых за 21 год. Пасля заканчэння школы ён паступіў у Трыніці-каледж (Кембрыдж), дзе пасля атрымання ступені бакалаўра напісаў пад кіраўніцтвам Джона Конвея дысертацыю «Рашэткі Ліча і іншыя рашоткі», паспяхова абароненую ў 1985 годзе.
Пасля заканчэння каледжа Рычард Борчэрдс працягнуў працаваць у ім жа, аднак у 1987—1988 гадах працаваў дацэнтам у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі (ЗША). Пасля гэтага ён зноў працаваў у Кембрыджы, а ў 1993 годзе стаў прафесарам матэматыкі ў Берклі. У 1996 годзе ён зноў вярнуўся ў Кембрыдж, а ў 1999 зноў адправіўся працаваць у Берклі.
Зноскі
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ http://www.ams.org/fellows_by_year.cgi?year=2013 Праверана 24 лістапада 2022.
- ↑ http://www.ams.org/news?news_id=1680 Праверана 24 лістапада 2022.
- Асобы
- Нарадзіліся 29 лістапада
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Кейптаўне
- Выкладчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
- Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага матэматычнага таварыства
- Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі