Перайсці да зместу

Рычард Брукс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рычард Брукс
англ.: Richard Brooks
Імя пры нараджэнні англ.: Reuben Sax
Род дзейнасці сцэнарыст, кінапрадзюсар, кінарэжысёр, раманіст, рэжысёр
Дата нараджэння 18 мая 1912(1912-05-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 сакавіка 1992(1992-03-11)[1][2][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Jean Brooks[d] і Джын Сіманс
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рычард Брукс (англ.: Richard Brooks), сапраўдныя імя і прозвішча Рубен Сакс, (англ.: Ruben Sax); 18 мая 1912-11 сакавіка 1992) — амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсер, празаік. Лаўрэат прэміі «Оскар».

Нарадзіўся ў сям’і яўрэйскіх імігрантаў з Расійскай імперыі, скончыў Універсітэт Тэмпл у Філадэльфіі. Працаваў спартовым рэпарцёрам у некалькіх газетах, затым перайшоў у нью-ёркскую радыёкампанію WNEW. У 1930-х працаваў рэжысёрам у тэатры «Міл Понд», штатным сцэнарыстам у Галівудзе. У час Другой сусветнай вайны служыў у марской пяхоце.

У 1950 г. паставіў свой першы фільм «Крызіс». Быў жанаты на Джын Брукс. У 1960 г. ажаніўся з брытанскай актрысай Джын Сіманс, якая знялася ў яго фільме «Элмер Гантры»; іх шлюб працягнуўся да 1977 г. Уваходзіў у кола сяброў заснавальніка часопіса «Playboy» Х’ю Хэфнера.

Памёр ад сардэчнай недастатковасці ў 1992 годзе. Пахаваны на могілках Хілсайд, Калвер-Сіці.

Зноскі

  1. а б Barson M. Richard Brooks // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Richard Brooks // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118855360 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Warfel H. R. American Novelists of TodayAmerican Book Company, 1951. — P. 54.